Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС і Мінабароны Расеі прызналі факт удару па порце Адэсы


Прадстаўніца МЗС Расеі Захарава.
Прадстаўніца МЗС Расеі Захарава.

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава і Мінабароны Расеі пракамэнтавалі суботні ракетны ўдар па порце Адэсы, які выклікаў у сьвеце вялікі рэзананс і абвінавачаньні на адрас Расеі ў падрыве пагадненьняў аб вывазе з порта ўкраінскага збожжа.

Яны прызналі, што ўдар нанесьлі расейскія вайскоўцы, але настойваюць, што ягонай мэтай сталі вайсковыя аб’екты.

Захарава ў сваім тэлеграм-канале заявіла, што расейскія ракеты «Калібр» нанесьлі ўдар па ўкраінскім ваенным катэры. «Ракеты „Калібр“ зьнішчылі абʼект ваеннай інфраструктуры адэскага порта, высокадакладным ударам адправіўшы ўкраінскі ваенны катэр па любімым кіеўскім рэжымам адрасе», — піша Захарава.

Мінабароны Расеі ўпершыню пракамэнтавала ўдар праз больш за суткі пасьля таго, як ён быў нанесены. Як паведаміла ведамства, «у марскім порце Адэсы на тэрыторыі суднарамонтнага завода высокадакладнымі ракетамі зьнішчаны ўкраінскі ваенны карабель і склад ракет Harpoon».

Раней журналіст ВДТРК і дэпутат Дзярждумы Яўген Папоў у гутарцы з праграмай ВВС Newshour сказаў, што мэтай расейскага ўдару былі ракетныя сыстэмы, якія, паводле яго слоў, знаходзіліся ў порце. Папоў пры гэтым не згадаў аб катэры, а Захарава — аб ракетных сыстэмах.

Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар напярэдадні заявіў, што расейскі бок запэўніў яго, што ня мае да ўдару адносінаў. Найноўшыя заявы расейскіх прадстаўнікоў ён пакуль не камэнтаваў.

Раней Мінабароны Расеі прызнавала, што расейскія вайскоўцы нанесьлі два ракетныя ўдары, якія прывялі ў апошні час да вялікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва, — у Крэмэнчузе і ў Віньніцы. У абодвух выпадках Мінабароны апраўдвала ўдары тым, што яны былі нанесеныя па ваенных мэтах.

Па паведамленні ўкраінскага боку, у выніку ракетнага ўдару ў суботу пацярпела інфраструктура порта, у порце ўзнік пажар. Аб меркаваным знішчэнні катэры або ракетных сістэм украінскі бок не згадвае.

Украіна ў сувязі з ракетным ударам абвінаваціла Расію ў спробе падарваць падпісаныя ў пятніцу ў Стамбуле дамоўленасьці аб экспарце збожжа з чарнаморскіх партоў. Удар быў нанесены на наступны дзень пасьля падпісаньня Ўкраінай, Расеяй, Турцыяй і ААН пагадненьня аб вывазе ўкраінскага збожжа, у якім ваюючыя бакі абавязаліся не падвяргаць абстрэлам абʼекты, зьвязаныя са збожжавым экспартам, у тым ліку ў партах Адэса, Чарнаморск і Южны.

Удар па Адэсе сярод іншых асудзілі пасол ЗША ў Кіеве Брыджыт Брынк і Дзярждэпартамэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG