Дыпляматам у двух расейскіх консульствах загадана падрыхтавацца да выезду з тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта піша газэта The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.
Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі Маркус Эдэрэр на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што Расея дагэтуль не перадала Эўрапейскаму агенцтву па лекавых сродках (EMA) дакумэнты для прызнаньня вакцыны «Спутник V» ад каранавірусу.
Нямеччына зробіць усё магчымае, каб аднавіць нармандзкі фармат перамоваў для дээскаляцыі сытуацыі на межах Украіны, але не гатовая пастаўляць ва Ўкраіну зброю.
Былы агент ФСБ Барыс Карпічкоў, які жыве ў Вялікай Брытаніі, паведаміў аб атрыманьні пагроз. Паводле Карпічкова, ён пачаў атрымліваць іх пасьля таго, як брытанскія ўлады паведамілі аб яго месцы жыхарства Латвіі ў 2019 годзе.
У пачатку тыдня Злучаныя Штаты раскажуць пра свае наступныя дыпляматычныя крокі, зьвязаныя з абмеркаваньнем расейскіх пагроз Украіне і так званых гарантый бясьпекі, якіх патрабуе Расея.
Расейскія войскі, разьмешчаныя па пэрымэтры межаў з Украінай, ня будуць адведзеныя ад мяжы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў у інтэрвію, якое выйшла ў эфіры амэрыканскага тэлеканалу CNN.
У Празе дзясяткі людзей прайшлі шэсьцем па гістарычным Карлавым мосьце. Акцыя адбылася ў гадавіну арышту расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Перад візытам міністаркі замежных спраў Нямеччыны Анналены Бэрбак у Кіеў Украіна яшчэ раз заклікае Нямеччыну даць зброю, заявіў амбасадар Украіны ў Бэрліне Андрэй Мельнік.
Міністры замежных справаў Нямеччыны і Францыі абвясьцілі пра новую спробу пасярэдніцтва паміж Расеяй і Ўкраінай. Анналена Бэрбок і Жан-Іў Лё Дрыян у найбліжэйшым часе наведаюць лінію разьмежаваньня ў Данбасе.
У ЗША сэнатар-рэспубліканец Марка Рубіё падаў на разгляд Сэнату тэкст законапраекту «Аб стрымліваньні аўтарытарных ваенных дзеяньняў».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала 18 розных сцэнароў дзеяньняў на выпадак патэнцыйнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Пра гэта заявіла намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных справах Вікторыя Нуланд у інтэрвію ў брытанскай газэце «Financial Times».
На звалцы ў расейскім Себежы 13 студзеня зьнішчылі амаль 50 тон сьвежага перцу і вінаграду, прывезеных зь Беларусі, паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўленьня Рассельгаснагляду.
Больш за 1,5 тысячы актывістаў і журналістаў пакінулі Расею ў 2021 годзе з прычыны палітычнага і крымінальнага перасьледу.
Дацкая контравыведка заявіла, што спэцслужбы гэтых краін зьбіраюць, у прыватнасьці, інфармацыю тэхналягічнага і навуковага характару.
Энтані Блінкен пацьвердзіў, што Вашынгтон гатовы да працягу дыялёгу з Расеяй, аднак цяпер усё залежыць ад таго, якое рашэньне прыме Ўладзімір Пуцін.
Набліжаны да Ўладзімера Пуціна расейскі чыноўнік, як чакаецца, будзе прадстаўляць у Беларусі інтарэсы Расеі.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў ацаніў магчымае ўвядзеньне Злучанымі Штатамі санкцый супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна як «захад, які выходзіць за рамкі».
Расейскі сатырык, пісьменьнік, публіцыст, паэт і драматург Віктар Шэндэровіч у інтэрвію Свабодзе расказаў пра прычыны адʼезду з Расеі і патлумачыў, чаму ня мае аптымізму наконт сытуацыі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады.
Сэнат ЗША апублікаваў праект закону аб санкцыях у дачыненьні да Расеі і асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў выпадку, калі Масква зробіць ваеннае ўварваньне на тэрыторыю Украіны.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг паведаміў, што была абмеркаваная магчымасьць аднавіць расейскую місію пры NATO і офіс альянсу ў Маскве.
Суд у Маскве вызваліў зь СІЗА беларуса Андрэя Казімірава, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля пратэстаў 2020 году.
Расьсьледвальная група Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла пра перакіданьне расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі з Сібіры і Далёкага Ўсходу ў заходнія рэгіёны Расеі. Аналітыкі мяркуюць, што «тэхніка далучыцца да сілаў, сканцэнтраваных у Крыме і ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай».
У Санкт-Пецярбургу на чальца КПРФ Аляксея Філіпава склалі пратакол па артыкуле аб узбуджэньні нянавісьці з прычыны допісу з цытатай францускага філёзафа і Нобэлеўскага ляўрэата Жан-Поля Сартра.
Радослаў Сікорскі параўнаў Расею з сэрыйным гвалтаўніком і заявіў, што краіны, якія былі пад уплывам Масквы, цяпер не сумуюць безь яе.
Ці падобная апэрацыя АДКБ у Казахстане на савецкія ўварваньні ў Вугоршчыну і Чэхаславаччыну? Ці стаў досьвед казахстанскіх пратэстаў вырашальным аргумэнтам у беларускай спрэчцы пра мірныя і нямірныя шляхі пратэсту? Лёс Назарбаева — ці нагода гэта для Лукашэнкі забыць пра транзыт улады назаўжды?
Тэлеканал CNN са спасылкай на чатырох чалавек, знаёмых з гэтым пытаньнем, паведаміў, што ў канцы сьнежня мінулага году адміністрацыя Байдэна тайна выдзеліла Украіне дадатковую дапамогу ў галіне бясьпекі на суму 200 мільёнаў даляраў.
На пісьменьніка завялі крымінальную справу пасьля пазову набліжанага да Пуціна дзеяча.
У Жэнэве ў панядзелак у другой палове дня завяршылася амэрыканска-расейская сустрэча ў рамках Дыялёгу па стратэгічнай стабільнасьці
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Вольга Стэфанішына заявіла пра немагчымасьць увядзеньня ва Ўкраіну замежных войскаў, як гэта адбылося ў Казахстане.
Чарговага ўдзельніка пратэстаў выдалі беларускім уладам з Расеі. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
У Жэнэве ў панядзелак праходзяць перамовы дэлегацый ЗША і Расеі ў рамках двухбаковага форуму аб стратэгічнай стабільнасьці. Галоўная тэма перамоваў — выстаўленыя ў сьнежні Расеяй патрабаваньні так званых гарантый бясьпекі.
Наколькі ўстойлівы рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Пры якіх умовах Лукашэнка можа сысьці? Навошта Пуціну Беларусь і Ўкраіна? Што для лідэраў Расеі і Беларусі азначаюць падзеі ў Казахстане?
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея працягвае нарошчваць сваю ўзброеную групоўку каля межаў з Украінай і што пагроза шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ў гэтую краіну застаецца рэальнай.
У Казахстан у пятніцу прыбылі 150 вайскоўцаў з суседняга Кіргізстану — як частка кантынгенту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
Рэпэр Face (сапраўднае імя — Іван Дромін) зьехаў з Расеі, паведаміла ў Фэйсбуку яго цётка, намесьніца старшыні грамадзкай палаты Башкірыі Крысьціна Недарэзава.
Кіраваць дзеяньнямі сіл АДКБ (Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы) у Казахстане будзе камандуючы ПДВ Расеі генэрал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў.
Прапанаваны сэнатарам-рэспубліканцам Тэдам Крузам законапраект аб санкцыях ЗША ў дачыненьні да газаправоду «Паўночны паток — 2» падарве адносіны Вашынгтону з саюзьнікамі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс. Па ягоных словах, абмежаваньні ніяк не дапамогуць абараніць Украіну.
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль пасьля Новага году прыляцеў ва Украіну і пачаў свой візыт з Данбасу, калі Расея нарошчвае сваю ваенную прысутнасьць на акупаванай украінскай частцы і ля ўкраінскай мяжы.
У Дзярждэпартамэнце папярэдзілі, што ЗША будуць сачыць за парушэньнямі правоў чалавека ў ахопленай беспарадкамі цэнтральнаазіяцкай краіне.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе «Атлянтычная рада» (Atlantic Council).
Як Расея з адставаньнем недзе на паўгода паўтарае беларускі сцэнар рэпрэсій? Якія беларускія ўрокі мае засвоіць расейская грамадзянская супольнасьць? Якая імавернасьць вайны Расеі супраць Украіны сёлета і якая магчымая роля Беларусі ў ёй? Чаго баяцца Пуцін і Лукашэнка?
Расейскі бізнэсмэн Уладзіслаў Клюшын, выдадзены ЗША са Швайцарыі па справе аб інсайдэрскім гандлі, можа мець доступ да дакумэнтаў аб расейскім умяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і прэм’ер-міністар гэтай краіны Сана Марын у сваіх навагодніх зваротах да суграмадзян падкрэсьлілі, што Фінляндыя захоўвае за сабой права у любы час зьвярнуцца да NATO з просьбай аб прыёме яе ў гэты вайскова-палітычны саюз.
Расейскія вайскоўцы атакавалі падкантрольную сырыйскай апазыцыі правінцыю. Цяпер у Ідлібе няма водазабесьпячэньня.
Расейскія ўлады могуць арганізаваць паездку Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваны Крым «хоць цяпер», паведаміў расейскаму дзяржаўнаму агенцтву ТАСС намесьнік міністра замежных справаў Расеі Андрэй Рудэнка.
У томскім гатэлі Xander, дзе спыняўся расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, за два дні да яго атручваньня цалкам зьмянілі ахову.
Чаму Пуцін дазваляе сабе рэваншысцкія заявы пра падзелены народ і гістарычныя расейскія тэрыторыі? Ці шчыра ў Крамлі вераць, што беларусаў і ўкраінцаў не існуе, як і іх моваў? Да чаго прывядзе беларуска-расейская інтэграцыя?
Эўрапейскі суд у правах чалавека да 31 студзеня 2022 году забараніў Расеі выдаваць на радзіму беларуса Дзьмітрыя Падлобнікава.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар СМІ – «іншаземных агентаў» восем чалавек, сярод якіх пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, рэдактар сацыяльных сетак Радыё Свабода Іван Бяляеў і журналістка сайту Север.Реалии Алена Ўладыкіна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павіншаваў з Новым годам кіраўнікоў 42 дзяржаваў, у тым ліку ЗША і Ватыкану.
Загрузіць яшчэ