Пра гэта ён расказаў журналістам пасьля пасяджэньня рады NATO —Расея. Паводле Столтэнбэрга, альянс гатовы да далейшых перамоваў з Масквой, але патрабаваньне Расеі аб гарантыях недалучэньня да NATO краін былога СССР, найперш Украіны, непрымальнае.
Генэральны сакратар NATO сказаў, што прадстаўнікі Расеі пакуль што былі не гатовыя вызначыцца з датамі для далейшых перамоваў, хоць у прынцыпе не адмаўлялі іх магчымасьці.
Столтэнбэрг таксама падкрэсьліў, што захоўваецца небясьпека ваеннага канфлікту ў сувязі з эскаляцыяй з боку Расеі на мяжы з Ўкраінай.