Сэктаральныя санкцыі, папярэдне зацьверджаныя міністрамі замежных спраў ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня, маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Хто трапіў у сьпіс і што пра іх вядома.
На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.
Новыя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізычных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Гайка Маас назваў недастатковымі штрафныя меры ЭЗ па Беларусі, якія закранаюць кампаніі і асобы ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Заўтра зранку Сьвятлана Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных справаў Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі і адкажа на пытаньні міністраў.
Умацаваньне межаў Эўразьвязу ў сувязі з ростам нелегальнай міграцыі зь Беларусі стала адным з пунктаў парадку дня візыту ў Латвію прэмʼер-міністра Літвы Інгрыды Шыманіце, паведамляе БелаПАН.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель нагадала пра адказнасьць краіны за ўварваньне ў Савецкі Саюз у 1941 годзе. «Для нас, немцаў, гэта — падстава для сораму», — заявіла яна.
Краіны Эўразьвязу ўвядуць абмежаваньні на закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў.
«Рады, што мы прыйшлі да згоды аб санкцыях у дачыненьні да Беларусі, якія будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі», — заявіў міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг.
17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова зь яго калегам зь Вялікай Брытаніі Дамінікам Раабам. Гутарка прайшла з ініцыятывы брытанскага боку, паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.
Пра што здолелі дамовіцца прэзыдэнты ЗША і Расеі? Ці стала прадметам перамоваў беларускае пытаньне? Наконт чаго Байдэн і Пуцін засталіся нязгоднымі паміж сабой?
«І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народу — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
Група найбагацейшых краін сьвету G7 і Белы дом абвясьцілі аб глябальнай інфраструктурнай ініцыятыве, якая можа сапсаваць кітайскія пляны ў стварэньні праекту «Адзін пояс, адзін шлях».
Вярхоўны прадстаўнік ЕСЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што трыгерам для ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць беларускага рэжыму стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair ў Менску.
Літва і Эстонія абвінавацілі Расею ў парушэньні сваіх паветраных прастораў вайсковымі самалётамі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дзяржаўныя ведамствы дзьвюх краін Балтыі.
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце зьвярнулася ў Генпракуратуру ў сувязі з падазрэньнямі аб арганізаваным незаконным правозе людзей зь Беларусі.
Амбасадары краінаў ЭЗ зацьвердзілі чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Ён будзе канчаткова ўхвалены кіраўнікамі МЗС краінаў Зьвязу 21 чэрвеня.
У Эўракамісіі дапускаюць скарачэньне выплатаў Вугоршчыне, калі ў гэтай краіне будзе прыняты закон, які забараняе «рэкляму гомасэксуалізму» і зьмену полу непаўналетнімі.
Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі, які раней раскрытыкаваў Сьвятлану Ціханоўскую і параіў зьвяртацца па дапамогу ў Маскву, а ня ў Польшчу, сустрэўся зь ёй у Вільні.
Джо Байдэн перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Жэнэве заручыцца падтрымкай і салідарнасьцю саюзьнікаў ЗША па NATO. Пра гэта інфармуе DW.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Беларусі Павел Латушка заявіў аб спыненьні акцый пратэсту на польска-беларускай мяжы пасьля атрыманага ў суботу ліста ад прадстаўніка ЭЗ па міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
Пра сустрэчу паведаміў у нядзелю на брыфінгу для журналістаў памочнік Байдэна ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Лідэры краін «вялікай сямёркі», гатовыя ўступіць у спаборніцтва з Кітаем, заявілі аб прыняцьці пляна дзеяньняў для падтрымкі дзяржаў з нізкім або сярэднім узроўнем дабрабыту.
Прэмʼер-міністар Францыі ў 2007-2012 гады Франсуа Фіён вылучаны ў раду дырэктараў расейскай дзяржкампаніі «Зарубежнефть». Адпаведнае распараджэньне ўраду апублікаванае 11 чэрвеня на партале прававой інфармацыі.
Суд у Рызе арыштаваў дэпутата апазыцыйнай партыі Яніса Адамсона па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
Рэакцыя Эўропы на палітычныя рэпрэсіі ў іншых краінах, у тым ліку ў Расеі і Беларусі, даўно стала прадметам скептычных жартаў: маўляў, у Брусэлі чарговым разам вырашылі «выказаць глыбокую заклапочанасьць».
Мэта «калектыўнага крыку» — пераканаць заходніх палітыкаў і кампаніі мацней супрацьстаяць беззаконьню ў Беларусі.
Будаўніцтва марской часткі першай ніткі газаправоду «Паўночны паток — 2» па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну завершана, з 11 чэрвеня пачнуцца пусканаладачныя работы.
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі. За яе прагаласавалі 626 дэпутатаў, 16 былі супраць, 36 устрымаліся.
Паводле дадзеных агенцтва, аб гэтым будзе абвешчана на сустрэчы з удзелам прэзыдэнта ЗША Байдэна і лідэраў краін Эўразьвязу на наступным тыдні.
Праваахоўныя органы атрымалі згоду на ператрус дома і працоўнага месца парлямэнтара.
У адказ на санкцыі ЭЗ прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка прыгразіў адмовіцца ад заходніх тэхналёгій і тавараў. Глядзім, што Беларусь закупляе ў краінах Эўразьвязу.
Прадстаўнікі асноўных фракцыяў Эўрапейскага парлямэнту прапанавалі праект рэзалюцыі па Беларусі, які маюць разгледзець 10 чэрвеня.
Эўрапейская кінаакадэмія ўручыла прэміі за лепшыя фільмы. Пераможцу абвясьцілі 9 чэрвеня падчас пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту. Актор зь Беласточчыны хвіліну крычаў у парлямэнце з усяе сілы.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў чэскім Сэнаце са зваротам да сэнатараў і народу краіны. Гэта другі выпадак у гісторыі, калі з высокай трыбуны прамаўляў ня чэх.
Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль 9 чэрвеня запэўніў Эўрапарлямэнт, што ЭЗ не пакіне беларусаў. Ён таксама чарговы раз раскрытыкаваў вымушаную пасадку ў Беларусі самалёта Ryanair з мэтай арыштаваць Рамана Пратасевіча.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ шэсьць нелегальных мігрантаў.
«Беларусь ізноў апынулася ў топе міжнароднага парадку дня з-за апошніх падзеяў з самалётам Ryanair і працягу рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі», – заявіў вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон атрымаў аплявуху падчас выхаду да жыхароў камуны Тэн-Л'Эрмітаж падчас паездкі па краіне. Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня на паўднёвым усходзе Францыі. Пасьля інцыдэнту арыштаваныя два чалавекі.
У аўторак раніцай Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Празе з прэзыдэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам. Афіцыйны візыт лідэркі беларускай апазыцыі ў Чэхію працягваецца трэці дзень.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра забарону на палёты ў Эўразьвяз для беларускіх авіякампаній.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых жыхарах вёскі Залешаны на Падляшшы.
Падчас буйной міжнароднай канфэрэнцыі Zero Corruption, якая праходзіць цяпер у Кіеве, узьнікла пытаньне дапамогі Беларусі.
Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Прагу на запрашэньне Сэнату Чэхіі. Наведаньне чэскай сталіцы пачалося ў нядзелю з кароткай экскурсіі па горадзе ў суправаджэньні старшыні Сэнату Мілаша Выстрчыла.
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла, што беларускія чыноўнікі могуць быць датычныя да перавозкі нелегальных мігрантаў у Літву. Падставы так думаць маюць і літоўскія памежнікі.
Такое рашэньне ўрад бальканскай краіны прыняў пасьля доўгага маўчаньня ганаровага консулу Янэза Шкрабца стасоўна палітыкі афіцыйнага Менску.
Прымусовым і відавочна зманіпуляваным лічыць МЗС Чэхіі паказаныя на беларускім тэлебачаньні «прызнаньні» арыштаванага Рамана Пратасевіча.
«Лукашэнку ўжо трэба думаць аб адступленьні і, мабыць, бліжэйшым часам далучыцца да свайго калегі Януковіча», — сказаў экс-міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрвію літоўскаму парталу Delfi.
Загрузіць яшчэ