Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве павялічыўся наплыў нелегальных эмігрантаў зь Беларусі


Літоўскі памежны пункт
Літоўскі памежны пункт

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла, што беларускія чыноўнікі могуць быць датычныя да перавозкі нелегальных мігрантаў у Літву. Падставы так думаць маюць і літоўскія памежнікі.

Міністарка і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) ў перадачы «Дзень на Delfi» расказалі пра тое, якія выклікі чакаюць.

Міністарка Агне Білатайце кажа, што існуючыя лічбы выклікаюць непакой — колькасьць нелегальных мігрантаў зь Беларусі за пяць месяцаў была ў два разы большая, чым за ўвесь 2020 год. «Відавочна, што мы жывем побач зь непрадказальным тэрарыстычным рэжымам, і зробленыя тыдзень таму заявы пра тое, што нас чакае беспрэцэдэнтны паток нелегальных мігрантаў — мы можам сказаць, што гэта ўжо адбываецца, мы назіраем рост нелегальных мігрантаў, і за пяць месяцаў колькасьць нелегальных мігрантаў зь Беларусі склала 190 — і за гэтыя месяцы іх колькасьць удвая большая, чым за ўвесь 2020 год.

Чаму мы бачым, што могуць быць замешаныя службовыя асобы? Такое ўражаньне ствараецца з-за таго, што... службовыя асобы не супрацоўнічаюць, і кіраўнік САДМЛ можа больш падрабязна расказаць. Відавочна, што сродкі выкарыстоўваюцца для маскіроўкі сьлядоў, калі гэтыя нелегальныя мігранты пераходзяць на тэрыторыю Літвы, і відавочна, што гэта велізарная пагроза нацыянальнай бясьпецы Літвы. Я хачу растлумачыць, што мы бачым гэтыя тэндэнцыі, — і Міністэрства ўнутраных спраў, і я будзем кіраваць гэтымі патокамі і рабіць усё магчымае, мы прадугледзелі захады, якія будуць працаваць тут і цяпер. Вядома, плянуюцца і доўгатэрміновыя захады», — заявіла кіраўніца МУС.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) Рустам Любаеў кажа, што па-ранейшаму існуе шэраг перашкодаў для супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі.

«Мы заўважылі тэндэнцыю росту нелегальнай міграцыі з восені мінулага году, з кастрычніка, — заўважае Любаеў. — Гэтыя лічбы няўхільна расьлі і дасягалі піку ў сакавіку, красавіку і траўні. Пра гэта ўжо гаварылася, а мы адзначаем практычна адсутнасьць жаданьня супрацоўнічаць з боку прадстаўнікоў Дзяржкамітэту Беларусі. Гэта супрацоўніцтва істотна зьмянілася з пачатку палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Насамрэч нашыя калегі-памежнікі ня вельмі рэагуюць на супольныя запыты пра расьсьледаваньне, матывуючы гэта сытуацыяй з каранавірусам і абмежаваньнямі на арганізацыю сустрэч на мяжы і запуск супольных расьсьледаваньняў. На дадзены момант у нас ёсьць пагадненьне аб памежным рэжыме паміж краінамі, і ў адпаведнасьці з гэтым пагадненьнем існуе працэдура разгляду і расьсьледаваньня парушэньняў дзяржаўнай мяжы», — нагадвае кіраўнік літоўскай памежнай службы.

«У прыватнасьці, у нас няма прамых доказаў таго, што прадстаўнікі Памежнай службы Рэспублікі Беларусь датычныя да арганізацыі, але ў нас ёсьць падставы меркаваць, што прадстаўнікі іншых ведамстваў могуць быць датычныя або, па меншай меры, не прадпрымаць ніякіх дзеяньняў дзеля затрыманьня такіх груп ля мяжы, каб можна было спыніць нелегальную міграцыю», — запэўнівае Любаеў.

На пытаньне, зь якіх краін больш за ўсё грамадзян заяжджае ў Літву празь беларускую мяжу, міністар запэўніў, што цяпер у Менск з Багдаду і Стамбулу адпраўляюцца чатыры рэйсы на тыдзень. «Цяпер у нас ёсьць схема, якую мы бачым, а менавіта чатыры рэйсы на тыдзень у Менск з Багдаду і Стамбулу. Уявім, што кожны тыдзень з гэтых напрамкаў вылятае не менш за шэсьцьсот чалавек, а затым ёсьць пэўныя арганізаваныя аб’яднаньні, у якія могуць быць уцягнутыя самі службовыя асобы, гэтыя людзі накіроўваюцца і рухаюцца да літоўскай мяжы. У нас ёсьць інфармацыя аб цэнах на такія паездкі для гэтых асоб, цана на аднаго чалавека — каля пятнаццаці тысяч даляраў, на сямʼю — трыццаць пяць тысяч даляраў, але хачу адзначыць, што ня толькі ў Літве, але і ў Польшчы ёсьць аналягічныя схемы. Таму ў дадзеным выпадку мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з нашымі калегамі ў Польшчы.

На пытаньне, якая частка нелегалаў злоўленая і колькім удаецца схавацца, Любаеў запэўніў, што каля дзесяці адсоткаў — гэта тыя людзі, якім удаецца высьлізнуць і пранікнуць далей у Заходнюю Эўропу.

«Паводле нашых ацэнак, каля дзесяці адсоткаў нелегальных мігрантаў. Мы можам прыблізна падлічыць, што столькі застаюцца незаўважанымі. У асноўным гэта невялікія групы, людзі, якіх складана заўважыць без спэцыяльных сыстэм назіраньня, — кажа Любаеў. — Мы лічым, што іх мэта сапраўды Заходняя Эўропа, гэта значыць гэта эканамічныя мігранты, якія маюць эканамічныя мэты, іх мэта, вядома ж, не Літва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG