Гэта падтрымка будзе накіравана перш за ўсё на будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на саміце «вялікай сямёркі» ў Корнўале заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае плян, які павінен стаць больш эфэктыўным, чым аналягічная кітайская праграма.
У заяве ўдзельнікаў саміту сказана, што яны прапануюць «супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах празрыстасьці і партнэрства».
Дэталі пляну фінансаваньня інфраструктурных праектаў застаюцца нявызначанымі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала, што «вялікая сямёрка» яшчэ не дасягнула ўзроўню, зь якога можна было б пачынаць фінансаваньне падобнай ініцыятывы.