Шматгадовае абмеркаваньне «лічбавага падатку», нарэшце, прывяло да пагадненьня паміж удзельнікамі групы G7. Пра гэта абвясьціў 5 чэрвеня брытанскі міністар фінансаў Рышы Сунак па выніках сустрэчы ў Лёндане са сваімі калегамі па «Вялікай сямёрцы».
Менск парушыў нормы, якія прымаюцца нават дыктатарамі, заявіў выканаўчы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс (Нідэрлянды), камэнтуючы інцыдэнт на літоўска-беларускім памежным пераходзе «Мядзінінкай — Каменны Лог».
Арыштаваны беларускімі ўладамі пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair Раман Пратасевіч — не тэрарыст, а блогер і журналіст, заявіў канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 4 чэрвеня на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме з удзелам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што афіцыйная Варшава запусьціла супраць уладаў Беларусі мэханізмы «незваротнага пакараньня» за злачынствы.
Урад Нямеччыны выдзеліў каля 3 мільёнаў эўра на падтрымку беларускіх журналістаў, якіх перасьледуюць з палітычных матываў.
Кіраўніцтва Латвіі зьвярнулася да жыхароў краіны, каб тыя ўстрымаліся ад нетэрміновых паездак у Беларусь.
Афіцыйны Бэрлін паабяцаў паскорыць прыняцьце новых санкцый супраць Лукашэнкі.
У сераду выканаўчы дырэктар Wizz Air Ёжэф Варадзі раскрытыкаваў эўрапейскія ўрады за забарону палётаў над Беларусьсю ў адказ на прымусовую пасадку пасажырскага самалёту, заявіўшы, што такія дзеяньні зрабілі авіяцыю «цацкай палітыкі».
Краіны ЭЗ разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцый пасьля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта авіякампаніі Ryanair.
Паводле Енса Столтэнбэрга, увядзеньне новых санкцый у адказ на затрыманьне Рамана Пратасевіча будзе абмяркоўвацца 14 чэрвеня на саміце NATO.
Гэтую праблему 31 траўня абмяркоўвалі ў Літве на пасяджэньні парлямэнцкага Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны. Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў адзначыў, што зносіны зь беларускімі калегамі — справа няпростая, паведамляе delfi.lt.
Колішні прэзыдэнт Літвы 94-гадовы Валдас Адамкус назваў абсурдам падазрэньні беларускай пракуратуры ў яго датычнасьці да «генацыду беларусаў».
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас выказаўся супраць паставак узбраеньняў Украіне.
Першым галоўным пракурорам Эўразьвязу стала былая генпракурор Румыніі Ляўра Кадруца Кёвэшы. У задачы новага ведамства ўваходзіць, у прыватнасьці, барацьба з карупцыяй, адмываньнем грошай і незаконным прысабечваньнем сродкаў ЭЗ
Сёньня кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка падаў заяву ў Пракуратуру ў Варшаве. У заяве гаворыцца пра пагрозы фізычнай расправы і падрыхтоўкі акта міжнароднага тэрарызму, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
Былы міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрвію «Свабодзе» тлумачыць, які плён ад санкцыяў супраць уладаў Беларусі, ці будуць эфэктыўнымі для зьменаў у Беларусі санкцыі супраць Расеі, ці паўплывае сустрэча Байдэна і Пуціна на сытуацыю ў Беларусі і чаго Лінкявічус чакаў ад Макея.
Эўрапейскі Зьвяз рыхтуе санкцыі супраць нацыянальнай авіякампаніі Беларусі і каля дзясятка высокапастаўленых чыноўнікаў беларускай авіяцыі.
Эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі пасьля захопу лайнэра Ryanair і затрыманьня журналіста Рамана Пратасевіча неабходна распаўсюдзіць на нафтавы сэктар, перакананая кандыдатка на пасаду канцлера Нямеччыны Аналена Бербок.
Швайцарскі сэрвіс бясьпечнай электроннай пошты Proton Technologies AG паведаміў, што ў Беларусь быў адпраўлены толькі адзін ліст з пагрозай выбуху на борце самалёта Ryanair, які быў вымушаны прызямліцца ў Менску 23 траўня.
Польскі інфармацыйны партал onet.pl апублікаваў зварот 27 рэдактараў нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі да ўладаў краіны, у якім яны заклікаюць спрасьціць працэдуру атрыманьня прыстанішча для тых, каго перасьледуюць у Беларусі.
Ці атрымаў Лукашэнка ў Сочы падтрымку ад Пуціна? Ці не здасьць Лукашэнку Пуцін на перамовах з Байдэнам? Што атрымаў расейскі бок аб беларускага госьця?
Эўразьвяз падрыхтаваў комплексны плян фінансавай падтрымкі Беларусі ў выпадку, калі краіна пачне дэмакратычную трансфармацыю.
Нямеччына заявіла ў чацьвер, што прапанаваныя Эўразьвязам эканамічныя санкцыі адносна Беларусі нанясуць шкоду фінансавым апэрацыям краіны, паведамляе выданьне The Economic Times
Міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба заявіў, што рашэньні альянсу аб палітыцы адкрытых дзьвярэй «пакрываюцца пылам».
Урад Славаччыны ухваліў выкарыстаньне расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V». Як адзначае славацкая прэса, першыя прышчэпкі расейскай вакцынай будуць зробленыя ў чэрвені.
Француская авіякампанія AirFrance адмяніла рэйс AF1154 Парыж-Масква з прычыны адсутнасьці дазволу на ўваход у паветраную прастору Расеі. Пра гэта паведаміла «Новая газета» са спасылкай на адну з пасажырак, Мішэль Синдюкову.
У інтэрвію Свабодзе мэр Рыгі Мартыньш Стакіс расказаў пра тое, ці шкадуе аб вывешваньні бел-чырвонага-белага сьцяга ў цэнтры сталіцы, пра рэакцыю на свой учынак, ці баіцца санкцый з боку афіцыйнага Менску і што раіць беларусам з латыскага досьведу дэмакратыі.
Эўрапейскі Зьвяз мае ўвесці новы, чацьвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі ў чэрвені. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Кіраўнік нямецкага Міністэрства замежных справаў Гайка Маас назваў прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску гнюсным учынкам. Ён заявіў, што Аляксандар Лукашэнка заплаціць «горкую цану».
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель назвала беспрэцэдэнтнымі і непрымальнымі дзеяньні ўладаў Беларусі, якія 23 траўня прымусілі самалёт кампаніі Ryanair сесьці ў Менску.
Швэдзкае агенцтва па экспартных крэдытах (EKN) адклікае свае абавязаньні па гарантыях крэдытаў у рамках зьдзелкі па продажы газавых турбінаў паміж кампаніяй Siemens дзьвюм беларускім дзяржаўным кампаніям — «Менскэнэрга» і «Берасьцеэнэрга».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон хацеў бы запрасіць беларускую апазыцыю на наступны саміт «вялікай сямёркі» ў Корнуол у чэрвені, калі Вялікая Брытанія пагодзіцца, заявіла ў аўторак францускае старшынства.
У Рызе гатовыя зьняць сьцяг Міжнароднай фэдэрацыі хакея (IIHF) пасьля просьбы яе кіраўніка Рэнэ Фазэля вярнуць на флягштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі.
24 траўня ў Брусэлі пачаў працу двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу. Тэмай першага дня саміту былі апошнія падзеі у Беларусі.
Сёньня ў Брусэлі пачаў працу двухдзённы саміт Эўрапейскага зьвязу. Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль паведаміў, што асноўнай тэмай на саміце будзе разьвіцьцё падзеяў у Беларусі.
Надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Латвіі ў Беларусі Эйнарсу Сэманісу запрапанавана на працягу сутак пакінуць Менск. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў міжнароднай палітыцы і палітыцы бясьпекі, заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць журналіста Рамана Пратасевіча, затрыманага ў менскім аэрапорце 23 траўня 2021.
На прымусовую пасадку ў Менску самалёта, які ляцеў з Атэнаў у Вільню, і на арышт апазыцыйнага актывіста Рамана Пратасевіча адрэагавалі літоўскія палітыкі.
Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў вінаватым Азэрбайджан у катаваньнях і спробе забіць блогера Аляксандра Лапшына, якога выдалі зь Беларусі.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка накіраваў ліст дзяржсакратару Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Мігелю Бэргеру з просьбай выказаць рэакцыю на заяву намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова.
Амбасада Швэцыі ў Беларусі выказалася ў Фэйсбуку адносна рэпартажаў швэдзкага тэлеканалу TV4 пра кантракты Siemens Energy AB у Рэспубліцы Беларусь і пра ролю амбасадаркі Швэцыі ў заключэньні гэтага кантракту.
Міністэрства абароны Вугоршчыны пацьвердзіла Радыё Свабодная Эўропа, што самалёт, які перавозіў вайсковыя самалёты МіГ-29 зь Беларусі ў Сэрбію, прызямліўся ў аэрапорце Будапэшту 16 траўня.
Швэдзкі тэлеканал TV4 паказаў працяг расьсьледаваньня пра крэдытныя гарантыі швэдзкага Агенцтва па экспартных крэдытах EKN на шматмільённую зьдзелку паміж кампаніяй Siemens Turbomachinery AB і беларускімі дзяржпрадпрыемствамі «Мінскэнерга» і «Брэстэнерга».
«Партнэрскія адносіны NATO і Беларусі ўсё яшчэ актыўныя, яны не разарваныя», — заявіў палітычны прадстаўнік пры місіі ЗША ў NATO Пітэр Слоўн падчас віртуальнага туру для прадстаўнікоў СМІ і палітолягаў, дзе абмяркоўваліся сярод іншага ўзаемаадносіны Беларусі і Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Прадстаўнік Жузэпа Бурэля заявіў, што Эўразьвяз узгодніць сумесныя намаганьні зь міжнароднай супольнасьцю, каб прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у разгроме Tut.by і іншых фактах гвалту і парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Рада Эўразьвязу падоўжыла паўнамоцтвы, якія дазваляюць Эўразьвязу замарожваць актывы і забараняць уезд замежным хакерам.
У Польшчы па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Расеі затрыманы 43-гадовы польскі грамадзянін Марцін К.
Фэдэральнае ведамства па суднаходзтве і гідраграфіі Нямеччыны дазволіла працягнуць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» у нямецкай выключнай эканамічнай зоне. Паведамленьне пра гэта апублікаванае на сайце ведамства.
Уладальнік чэскай зброевай кампаніі IMEX Group Пэтр Бэрнатык знаходзіўся ў Астраве ў раёне гатэлю Corrado ў той жа самы час, калі там спыняліся меркаваныя агенты расейскай вайсковай выведкі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.
Загрузіць яшчэ