Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі анулявала ліцэнзію на вяшчаньне расейскамоўнага Першага Балтыйскага каналу.
Аляксандар Лукашэнка ня мог самастойна арганізаваць цяперашні мігранцкі крызіс. Пра гэта заявіў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Арналдас Пранцкявічус, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра магчымую ролю Расеі.
«Апошнія падзеі ў Афганістане яшчэ раз паказалі, што ЭЗ мусіць мець магчымасьць дзейнічаць рашуча і хутка», — адзначаецца ў дакумэнце, падрыхтаваным Нямеччынай, Нідэрляндамі, Партугаліяй, Фінляндыяй і Славеніяй.
Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што 20 кастрычніка выклікала прадстаўніка амбасады Беларусі.
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у размове з заснавальнікам грамадзка-палітычнай ініцыятывы «Твары дэмакратыі» Свэнам Ліліенстрэмам расказала, што для яе значаць дэмакратычныя каштоўнасьці, якія выклікі стаяць перад Эўропай і чаму Эўропа — найлепшае ў сьвеце месца для жыцьця.
Пачынаючы са жніўня, назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў. У фэдэральным прафсаюзе паліцэйскіх выступаюць за ўвядзеньне часовага памежнага кантролю на мяжы з Польшчай.
Перад судом паўстала 96-гадовая немка Ірмгард Фюрхнэр.
Бэльгія спрабуе зьмякчыць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да калійнай прамысловасьці Беларусі.
Кіраўнікі Эўрапейскага Зьвязу і Польшчы ў аўторак уступілі ў палеміку на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. Спрачаліся наконт выкананьня Варшавай эўрапейскіх нормаў. Лідэры ЭЗ наўпрост прыгразілі Польшчы пазбаўленьнем фінансавых датацыяў.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу 18 кастрычніка абмяркоўвалі новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, у тым ліку да авіякампаній, каб спыніць тое, што, паводле Брусэлю, зьяўляецца наўмыснай палітыкай Менску перапраўляць тысячы мігрантаў да мяжы ЭЗ.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна з 1 лістапада прыпыняе працу пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры NATO.
Міністарка адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене выдзеліла дапамогу 88 студэнтам зь Беларусі на навучаньне ў 11 ВНУ Літвы.
У Вугоршчыне па выніках праймэрыз вызначыўся кандыдат у прэм’еры ад аб’яднанай апазыцыі, які мае кінуць выклік цяперашняму кіраўніку ўраду Віктару Орбану падчас кампаніі па выбарах у парлямэнт. Яны пройдуць ужо налета.
У сацсетках набірае папулярнасьць відэа, на якім каля 70 мігрантаў штурмуюць беларуска-польскую мяжу.
Як пацьвердзілі Свабодзе, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Менск.
Кіпр заявіў 15 кастрычніка, што адменіць пашпарты 45 чалавек, якія атрымалі грамадзянства паводле схемы «пашпарт за інвэстыцыі», якая дзейнічала больш за дзесяць гадоў.
Найбуйнейшы італьянскі авіяперавозчык Alitalia ў чацьвер зрабіў апошнія рэйсы, пасьля чаго афіцыйна спыніў існаваньне ў рамках працэдуры банкруцтва.
15 сьнежня ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства». Ён упершыню пройдзе без удзелу Беларусі, якая прыпыніла свой удзел у праграме Эўразьвязу.
Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Эўразьвязу паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
14 кастрычніка гарадзкая рада Варшавы прыняла рашэньне аб наданьні адной з кальцавых разьвязак у раёне Ўрсынаў назвы Вольнай Беларусі. Яе будуць праяжджаць усе, хто едзе ў кірунку Берасьця.
Сэйм Латвіі на пазачарговым пасяджэньні ў чацьвер пацьвердзіў рашэньне ўвесьці ў рэспубліцы на тры месяцы рэжым надзвычайнага становішча для абмежаваньня імклівага распаўсюджваньня каранавірусу.
Рост цэнаў на прыродны газ у Эўропе падштурхоўвае некаторых спажыўцоў да пераходу на лігніт, буры вугаль, паведамляе тэлеканал «Эўраньюс».
Эўразьвяз заклікаў Расею ўзяць на сябе адказнасьць за катастрофу малайзійскага «Боінга» ў небе над Данбасам летам 2014 году.
Канстытуцыйны трыбунал Польшчы пастанавіў, што нацыянальнае заканадаўства мае перавагу перад эўрапейскім.
У Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных уцекачоў з Іракы, Сырыі і іншых дзяржаваў.
Грамадзянін Сырыі, які хацеў трапіць у Нямеччыну празь Беларусь, расказаў сваю гісторыю. Адразу скажам, ён вырашыў вярнуцца на радзіму.
Аляксандар Шаленбэрг афіцыйна прыведзены да прысягі як новы канцлер Аўстрыі — пасьля адстаўкі ягонага калегі па Аўстрыйскай народнай партыі Сэбастыяна Курца ў сувязі з карупцыйным скандалам.
Выданьне EUObserver апублікавала расьсьледаваньне, якое раскрывае спробы некаторых краін Эўразьвязу абысьці эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь.
Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны пацьвердзіла, што нямецкія ведамствы вядуць расьсьледаваньні ў дачыненьні да меркаваных арганізатараў міграцыйнага крызісу на ўсходзе Эўразьвязу, але не прывяло дэталяў і не згадала пра Лукашэнку.
Амаль у сотні гарадоў Польшчы прайшлі або яшчэ праходзяць дэманстрацыі прыхільнікаў Эўразьвязу, якія пратэстуюць супраць нядаўняга рашэньня Канстытуцыйнага трыбуналу краіны ў справе вяршэнства нацыянальнага права над брусэльскім.
Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль у звароце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.
У Нямеччыне пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні Аляксандра Лукашэнкі. Прычына — кантрабанда мігрантаў з тэрыторыі Беларусі праз Польшчу ў Нямеччыну.
Палёт беларускага парашутыста над Венай зь бел-чырвона-белым сьцягам працягваўся некалькі хвілін.
Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц абвясьціў аб сваёй адстаўцы. На днях яго сыходу з пасады кіраўніка ўраду патрабавалі апазыцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), лібэральная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС).
Сталі вядомыя папярэднія вынікі галасаваньня на выбарах у ніжнюю палату парлямэнту Чэхіі, якія прайшлі 8-9 кастрычніка.
Паводле стану на пачатак кастрычніка, на мяжы ўжо нацягнута 46 кілямэтраў калючага дроту.
У Ляйпцыгу завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ беларускім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовой, якія адбываюць двухгадовы тэрмін зьняволеньня ў калёніі. Прэмія была прысуджаная сёлета ў ліпені.
Пастанова польскага суду, якая аспрэчвае вяршэнства права ЭЗ, павышае верагоднасьць выхаду Варшавы з Эўразьвязу.
Літве ўдалося не дапусьціць трапляньня ў краіну электраэнэргіі, вырабленай на Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці, стаў ляўрэатам нямецкай прэміі ў галіне СМІ M100 Media Award. Урачыстае ўручэньне адбылося 6 кастрычніка ў Патсдаме.
У бліжэйшыя дні польска-беларускую мяжу пачнуць патруляваць ваенныя верталёты. Пра гэта паведаміў у Twitter міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
У сераду старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен на саміце Эўразьвязу ў Любляне запэўніла шэсьць балканскіх дзяржаваў, якія прэтэндуюць на сяброўства ў ЭЗ, у тым, што яны — сям’я, якая аднойчы далучыцца да Эўразьвязу.
Эўрапарлямэнт 6 кастрычніка ўзгадніў праект рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі, у якой асудзіў рэпрэсіі і гвалт з боку беларускага рэжыму і выказаў падтрымку для беларусаў, якія змагаюцца мірным шляхам за свабодную і дэмакратычную краіну.
Біржавая цана на газ у Эўропе ў сераду, 6 кастрычніка, на лёнданскай біржы ICE перавысіла 1700 даляраў за тысячу кубамэтраў, абнавіўшы гістарычны максымум.
У Эўрапарляменце адбыліся дэбаты на тэму «Сытуацыя ў Беларусі пасьля аднаго году пратэстаў і іх гвалтоўнага задушэньня».
Цэны на газ у Эўропе выраслі да рэкорднага ўзроўню.
Сёньня на пленарным пасяджэньні Эўрапарлямэнту эўракамісарка ўнутраных спраў ЭЗ Ільва Югансан выступіла з прамовай аб Беларусі ад імя кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля. Яна запэўніла народ Беларусі ў далейшай падтрымцы з боку Эўразьвязу.
Апэратар газаправоду «Паўночны паток — 2», кампанія, якая належыць «Газпрому», у панядзелак паведаміла, што першая нітка трубаправоду з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачала запаўняцца газам.
Памежная служба Польшчы апублікавала ў Твітэры фатаграфіі з самалёта, які патрулюе польска-беларускую мяжу. На здымках бачны імправізаваны лягер мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы з Беларусьсю.
У пятніцу дзяржаўная літоўская кампанія EPSO-G і яе даччыная кампанія Tetas пачалі будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю каля Друскенікаў. На беларускім баку за пачаткам работ назіралі ўзброеныя беларускія памежнікі.
Загрузіць яшчэ