Неадкладна прыступіць да прыняцьця пятага пакету санкцыяў, а таксама ўжыць прынцып «унівэрсальнай юрысдыкцыі» ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі заклікаў 7 кастрычніка Эўрапарлямэнт у прынятай рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі.
Эўрапарлямэнт таксама лічыць неабходным, каб ЭЗ выпрацаваў стратэгічны падыход да санкцый супраць беларускіх уладаў.
У ліпені з падобнай заявай выступіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. Ён прапанаваў Эўразьвязу разгледзець тры магчымыя варыянты санкцый супраць уладаў Беларусі з прычыны сытуацыі зь мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы.
- увесьці пяты пакет санкцыяў, які б датычыўся асоб і прадпрыемстваў;
- пашырыць сэктаральныя санкцыі;
- ужыць санкцыі да канкрэтных кампаніяў, якія займаюцца арганізацыяй перакідваньня нелегальных мігрантаў.