Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВНУ Літвы сёлета будзе навучацца менш студэнтаў зь Беларусі


Віленскі ўнівэрсытэт
Віленскі ўнівэрсытэт

Міністарка адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене выдзеліла дапамогу 88 студэнтам зь Беларусі на навучаньне ў 11 ВНУ Літвы.

Летась Літва фінансавала навучаньне 103 беларусаў.

Як вырашыў літоўскі ўрад, штогод міністэрства можа фінансаваць навучаньне 110 беларусаў, якія паступаюць на праграмы першага ўзроўню.

Больш за ўсё студэнтаў будзе ў Віленскім унівэрсытэце (ВУ), аднак іх значна менш, чым летась. Сёлета міністэрства будзе фінансаваць навучаньне 26 беларусаў, само ВНУ яшчэ 25 беларусам будзе выплачваць стыпэндыі 200-300 эўра. Летась ВУ прыняў амаль сто студэнтаў зь Беларусі.

Прарэктар па навучальнай частцы ВУ Валдас Яскунас адзначае, што цікавасьць да навучаньня ў Літве зьніжаецца. Ён зазначае, што гэта абумоўлена некалькімі прычынамі, асноўная — студэнтам ўсё складаней выехаць зь Беларусі, складанейшымі сталі працэдуры, узгадненьне, атрыманьне дазволаў, візаў.

«Тыя, хто выехаў, ня могуць вярнуцца цягам паўгода», — дадаў ён.

Летась студэнты маглі вучыцца дыстанцыйна, а сёлета неабходна фізычная прысутнасьць у вышэйшай школе.

Акрамя таго, Яскунас адзначыў, што ўскладнілася інфармаваньне патэнцыйных студэнтаў зь Беларусі. Афіцыйныя каналы камунікацыі закрытыя, маркетынг ускладнены. Летась інфармацыя распаўсюджвалася праз апазыцыйныя каналы, а сёлета яны былі менш эфэктыўнымі.

Намесьнік рэктара расказаў, што былі такія праграмы, дзе адсеў студэнтаў склаў і траціну, аднак агульны працэнт тых, хто перапыніў навучаньне, трохі вышэйшы за 10, што адпавядае сярэдняму паказьніку па ўнівэрсытэце.

Летась урад Літвы зацьвердзіў плян дапамогі людзям Беларусі. Згодна з гэтым плянам фінансавую дапамогу на навучаньне могуць атрымаць да 110 студэнтаў зь Беларусі штогод.

Таксама свае фонды заснавалі некаторыя ВНУ Літвы.

У Вільні з 2005 году дзейнічае Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт, які быў заснаваны ў 1992 годзе ў Менску, а затым зачынены ўладамі. У ім навучаюцца каля 800 студэнтаў, пераважна зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG