Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ папярэдзілі аб магчымым «распадзе Эўропы» з прычыны рашэньня польскага суду


Праэўрапейская дэманстрацыя ў Варшаве 10 кастрычніка 2021
Праэўрапейская дэманстрацыя ў Варшаве 10 кастрычніка 2021

Канстытуцыйны трыбунал Польшчы пастанавіў, што нацыянальнае заканадаўства мае перавагу перад эўрапейскім.

Эўрапейскі Зьвяз «пачне распадацца», калі не аспрэчыць рашэньне найвышэйшай судовай інстанцыі Польшчы аб тым, што нацыянальнае заканадаўства мае прыярытэт над эўрапейскімі законамі, заявілa высокапастаўленая прадстаўніца ЭЗ.

На мінулым тыдні канстытуцыйны трыбунал Польшчы вынес рашэньне, якое пярэчыць галоўным прынцыпам эўрапейскай інтэграцыі, што рэзка абвастрыла спрэчкі аб фундамэнтальных каштоўнасьцях паміж эўраскептыкамі ў польскім кіраўніцтве і большасьцю іншых краінаў ЭЗ.

«Калі мы не захаваем прынцыпу, паводле якога роўнасьць правоў выконваецца аднолькава ўсюды ў Эўропе, Эўропа пачне распадацца, — заявіла Вера Ёўрава, сябра Эўрапейскай камісіі з Чэхіі.

«Таму нам давядзецца рэагаваць на гэты новы разьдзел, які пачаў складаць польскі Канстытуцыйны суд», — заявіла Ёўрава, якая займаецца пытаньнямі каштоўнасьцяў і транспарэнтнасьці ў Эўракамісіі.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адкінуў ідэю выхаду Польшчы з ЭЗ.

«Гэта шкодны міт, якім апазыцыя падмяняе адсутнасьць у яе ідэяў аб належным становішчы Польшчы ў Эўропе», — сказаў ён.

Падтрымка сяброўства ў ЭЗ застаецца надзвычай высокай у Польшчы, найбуйнейшай былой камуністычнай краіне Зьвязу і галоўнай атрымальніцы фінансавай дапамогі ад яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG