Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіпр скасоўвае 45 пашпартоў, выдадзеных паводле схемы «грамадзянства за грошы»


Кіпрскі пашпарт
Кіпрскі пашпарт

Кіпр заявіў 15 кастрычніка, што адменіць пашпарты 45 чалавек, якія атрымалі грамадзянства паводле схемы «пашпарт за інвэстыцыі», якая дзейнічала больш за дзесяць гадоў.

Гэткае рашэньне прыняў Кабінэт міністраў Кіпру, паведамляе агенцтва Reuters.

«Кабінэт міністраў вырашыў расьсьледаваць яшчэ шэсьць спраў і вывучыць яшчэ 47 выпадкаў на падставе ўстаноўленых працэдур», — заявіў прэс-сакратар ураду. Ніводнага з тых, у каго былі адменены пашпарты, ён не назваў.

Кіпрскі пашпарт дае бязьвізавы рэжым, працу і месца жыхарства ва ўсіх 27 краінах Эўразьвязу. Схема «грамадзянства за грошы» была папулярная сярод расейцаў і інвэстараў з Азіі.

Згодна са схемай, улады выдавалі кіпрскі пашпарт заяўнікам, якія адпавядалі патрабаваньням мінімальнага ўкладаньня ў эканоміку. Гэтыя ўкладаньні ў канчатковай форме складалі 2 мільёны эўра.

Амаль сем тысяч чалавек атрымалі кіпрскае грамадзянства паводле гэтай схемы, у тым ліку ня менш за два дзясяткі беларусаў.

Прызначаная ўрадам камісія на чале з былым вярхоўным судзьдзём заявіла, што гэтая схема працуе больш за дзесяць гадоў без належнага кантролю. Яна прыйшла да высновы, што больш за 53% людзей, якія атрымалі грамадзянства паводле схемы, зрабілі гэта незаконна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG