Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Бэльгія дамагаецца зьмякчэньня калійных санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі


Бэльгія спрабуе зьмякчыць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да калійнай прамысловасьці Беларусі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Бэльгійскія дыпляматы ў Брусэлі напісалі зварот да іншых краінаў ЭЗ з просьбай аслабіць абмежаваньні на беларускі калій, каб дазволіць зьмяніць утрыманьне калію ў імпартаваных угнаеньнях.

У лісьце дыпляматы сьцьвярджаюць, што санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да беларускага вытворцы калію «Беларуськалій» на пачатку гэтага году, выклікалі «праблемы рэалізацыі» для кампаній ЭЗ і што «калійны сэктар ня варта вылучаць».

Згодна зь лістом, буйная бэльгійская кампанія, якая пастаўляе ваду ў гарады, сутыкаецца з мытнымі праблемамі, бо колькасьць імпартаванага калію перавышае дазволеную ЭЗ у адпаведнасьці з санкцыямі. Іншыя фірмы таксама сутыкаюцца з аналягічнымі праблемамі, гаворыцца ў дакумэнце, і могуць прайграць, калі Беларусь будзе шукаць пакупнікоў у іншым месцы.

Асобны дакумэнт, які бачылі прадстаўнікі Bloomberg News, паказвае, што больш як адна краіна — сябра ЭЗ падтрымлівае прапанову аб зьмякчэньні санкцый у дачыненьні да беларускага калію напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ на гэтым тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG