Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЭЗ: сьмяротнае пакараньне павінна быць выдалена з сыстэмы правасудзьдзя ўсіх грамадзтваў, у тым ліку беларускага


Дырк Шубэль
Дырк Шубэль

Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль у звароце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.

«Мы заклікаем Беларусь рухацца ў бок адмены сьмяротнага пакараньня. Утварэньне ўсё большага вакуўму справядлівасьці і вяршэнства права ў краіне зьяўляецца дастатковай прычынай для ўвядзеньня мараторыю — прастора для самавольства і юрыдычных памылак велізарная. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. Улады заўсёды скупа паведамлялі аб пакараньнях, аднак апошнім часам гэтая працэдура стала яшчэ больш сакрэтнай. Часта нават сем’ям зьняволеных не даюць даведацца, ці былі пакараныя іх асуджаныя на сьмерць сваякі, і калі так, то хто зь іх жывы, а хто не», — сказаў дыплямат.

Паводле слоў Шубэля, «да гэтага часу незразумела, ці быў пакараны ў жніўні або верасьні Віктар Скрундзік, асуджаны на сьмерць у сакавіку 2020 году, бо на гэта намякаюць толькі неадназначныя паведамленьні дзяржаўнай тэлевізіі». Акрамя таго, ён адзначыў, што «сваякі іншага асуджанага на сьмяротнае пакараньне, Віктара Паўлава, лічаць, што яго „хутчэй за ўсё“ пакаралі сьмерцю да чэрвеня гэтага году, але афіцыйнага пацьверджаньня яны не атрымалі».

«Сьвет сфармуляваў з тузін моцных аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня, таму, разам з катаваньнямі і рабствам, яно павінна быць незваротна выдалена з сыстэмы правасудзьдзя ўсіх грамадзтваў, у тым ліку, вядома, беларускага», — падсумаваў амбасадар ЭЗ.

  • Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе працягваюць выконваць сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG