Аляксандар Шаленбэрг перакананы, што пасады кіраўніка кіроўнай партыі і канцлера павінны знаходзіцца ў адных руках.
Паводле сацыялягічнага апытаньня, 37% палякаў згодныя прыняць частку мігрантаў пасьля праверкі іх спэцыяльнымі службамі і вэрыфікацыі. Такімі дадзенымі падзяліўся на лекцыі, арганізаванай беларускім Прэс-клюбам, польскі журналіст і аналітык Міхал Патоцкі.
Улады Нямеччыны забаранілі непрышчэпленым грамадзянам наведваць грамадзкія месцы, акрамя самых неабходных, і забаўляльныя ўстановы. Пра гэта паведамляе DW.
ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклаі прычыны і падставы абвяшчэньня новага пакету санцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу і тым самым уступіў у сілу.
Эўракамісія прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі часовыя меры аблягчэньня працэдуры прадстаўленьня прыстанішча мігрантам на мяжы зь Беларусьсю. Пасол Польшчы пры ЭЗ назваў гэтую прапанову «контрпрадуктыўнай».
У Польшчы 1 сьнежня затрымалі чарговых «кур’ераў», якія перавозілі людзей, што незаконна перасеклі мяжу.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папярэдзіў, што альянс павінен рыхтавацца да горшага на фоне ўзмацненьня занепакоенасьці наконт магчымай падрыхтоўкі Расеі да ўварваньня ва Ўкраіну.
За мінулы дзень польскія памежнікі зафіксавалі 102 спробы незаконна перайсьці мяжу з боку Беларусі. Літва плянуе набыць мабільнае часовае жытло для 10 тысяч мігрантаў зь Беларусі. У Хельскінкі знайшлі іракцаў, якія прыехалі, імаверна, зь Беларусі. Расказваем, што новага ў мігранцкім крызысе.
Па нашых дадзеных, у Беларусі каля 10 тысяч замежнікаў, якія плянуюць перайсьці мяжу нелегальна, — паведаміла прэс-сакратарка польскай Памежнай службы Ганна Міхальска.
Палова жыхароў Літвы падтрымлівае цьвёрдую палітыку краіны ў дачыненьні да Беларусі, сьведчаць зьвесткі апошняга апытаньня.
Колькасьць фураў, якія чакаюць уезду ў Эўразьвяз перад беларускімі пунктамі пропуску, увесь час расьце.
У нядзелю ў Вільню прыбылі генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен.
У Вільню ў нядзелю прыбылі генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен. Яны абмеркавалі з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам сытуацыю зь бясьпекай у рэгіёне і становішча на мяжы Эўразьвязу зь Беларусьсю.
У Чэхіі ў нядзелю, 28 лістапада 2021 году, у замку Ланы, у адной з дзьвюх афіцыйных рэзыдэнцый прэзыдэнта рэспублікі адбылася цырымонія прызначэньня прэм’ер-міністра Пэтра Фіялы.
Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца абвесьціла надзвычайны збор на суму 9,5 мільёнаў швайцарскіх франкаў (каля 10 мільёнаў эўра).
З 28 лістапада аўтапарк Горадні аднаўляе рух па міжнародным маршруце «Горадня — Варшава».
Уначы на 28 лістапада зь Менску ў Ірак вылецеў пяты надзвычайны і гуманітарны рэйс іракскіх авіяліній, прызначаны для эвакуацыі мігрантаў, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.
Латвія завяршыла ўсталяваньне часовага плота з калючага дроту на 37-кілямэтровым участку мяжы зь Беларусьсю, паведаміла ў пятніцу прадстаўніца Дзяржаўнага агенцтва забесьпячэньня Латвіі Вэндыя Пікшэ-Кучма.
Рэжым Лукашэнкі павінен зьмяніць палітыку, каб транзыт калійных угнаеньняў празь Літву не спыніўся, заявіў міністар транспарту і камунікацый Літвы.
Урад Літвы ацэньвае магчымасьць ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Аляксандра Лукашэнкі за абыходжаньне зь мігрантамі, заявіў міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Сустаршыня партыі «Саюз-90/зялёныя» Аналена Бэрбак, якую вылучылі на пасаду кіраўніцы МЗС у новым нямецкім урадзе, лічыць, што ў адносінах зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам Бэрлін павінен прытрымлівацца жорсткага курсу, але разам з тым захоўваць магчымасьць дыялёгу.
Пункты будуць закрытыя, калі будуць і надалей выяўляцца спробы перавозу мігрантаў у грузавіках. Аб гэтым заявіла МУС Літвы.
Як піша газэта Rzeczpospolita, эскаляцыя напружанасьці на беларускай мяжы можа ўдарыць па інтарэсах Польшчы на Новым Шаўковым шляху, а магчымыя праблемы зь цягнікамі па маршруце Кітай-Эўропа рызыкуюць перанакіраваць транзыт за межы краіны.
Вярхоўны суд Расеі разглядае 25 лістапада пазоў Генэральнай пракуратуры аб ліквідацыі ўнесенага ў рэестар «замежных агентаў» праваабарончага таварыства «Мэмарыял».
Паводле нямецкага выданьня Spiegel, у пятым пакеце санкцый Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму апынуцца «Белавія» і дзьве іншыя буйныя беларускія кампаніі.
Менш за ўсё ў фатакадры зь беларуска-польскай мяжы трапляюць беларусы зь сілавых структур. Але польскія памежнікі кажуць, што ўсё, што адбываецца там, праходзіць зь іх дазволу і пад іхным кантролем. Свабода сабрала фатаздымкі зь мяжы, на якія трапілі людзі ў форме.
Эўразьвяз знойдзе 3,5 мільёна эўра, каб падтрымаць добраахвотнае вяртаньне мігрантаў зь Беларусі ў свае краіны. Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, выступаючы на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.
Для авіякампаніі «Белавія» заблякуюць магчымасьць лізінгу самалётаў праз кампаніі Эўразьвязу — гэта частка санкцыйнага пакету, распавёў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль, выступаючы ў Эўрапарламенце.
Рыхтуючыся да прыняцьця пятага пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску, Эўрапейская камісія сёньня выступіла з прапановамі ў сувязі зь мігранцкім крызісам на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ.
Эўрапейскі зьвяз прапануе ўнесьці ў санкцыйны сьпіс турыстычныя кампаніі, якія спрыяюць патоку мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай, паведаміла ў аўторак агенцтва Bloomberg са спасылкай на адпаведны дакумэнт.
Эўрапейскія дыпляматы працягваюць працаваць над прававым абгрунтаваньнем пятага пакету санкцыяў Эўрапейскага зьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі.
Міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэц сказала, што пяты пакет санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускага рэжыму ўступіць у сілу пад канец лістапада.
Масавыя акцыі пратэсту праходзяць у суботу ў Вене супраць лакдаўна для ўсіх і пляну аўстрыйскага ўраду ўвесьці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 з лютага 2022 года.
«Беларусь спрабуе высылаць тысячы ўцекачоў, каб дэстабілізаваць Эўразьвяз», — заявіў былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса італьянскай штодзёнцы «Corriere della Sera».
У Нямеччыне ў недалёкай будучыні можа быць легалізавана ўжываньне марыхуаны. Пра гэта дамовіліся тры партыі, якія вядуць цяпер перамовы аб фармаваньні новага ўраду, — паведамляе выданьне Politico са спасылкай на нямецкія СМІ.
Героі Лявона Вольскага просяць, каб выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны цяпер патэлефанавала ім.
«Гуманітарная сытуацыя і сытуацыя з правамі чалавека на мяжы Польшчы і Беларусі выклікае трывогу. Неабходныя тэрміновыя меры, каб абараніць жыцьцё людзей, якія апынуліся ў памежным рэгіёне», — заявіла сёньня эўракамісарка Рады Эўропы ў пытаньнях правоў чалавека Дуня Міятавіч.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які наведвае зь візытам Скоп’е, на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Паўночнай Македоніі Стэва Пэндароўскім заявіў, што тыя мігранты, якія незаконна перасякаюць мяжу і маюць патрэбу ў дапамозе, атрымліваюць яе «ў любым выпадку».
У так званым Дзявеніскім выступе фіксуецца ўсё больш выпадкаў, калі беларускія сілавікі выштурхваюць мігрантаў у Літву, расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, генэрал Рустамас Любаевас.
У пытаньні аб мігрантах на мяжы Польшчы і Беларусі Нямеччына ня дзейнічае ў адзіночку, заявіла крыніца Reuters ва ўрадзе Нямеччыны, камэнтуючы словы прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Эйсмант аб нібыта дасягнутых Лукашэнкам і Мэркель дамоўленасьцях.
Польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі лічыць, што перамовы па ўрэгуляваньні міграцыйнага крызісу непасрэдна з Аляксандрам Лукашэнкам, якога Захад не прызнае законна пераабраным прэзыдэнтам, контрапрадуктыўныя, бо на руку яму.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба паведаміў, што на тле міграцыйнага крызісу на беларуска-эўрапейскай мяжы Ўкраіна актывізуе супрацоўнітва па ўзмацненьні аховы сваіх межаў.
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.
Карэспандэнт амэрыканскай газэты The New York Times Эндру Гігіс пабываў у Брузгах.
Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.
Матэвуш Маравецкі мае намер асабіста зьвязацца з імаверным будучым канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам, каб абмеркаваць лёс «Паўночнага патоку – 2».
Польшча не прызнае дамоўленасьці па тэме вырашэньня міграцыйнага крызісу, якія будуць дасягнутыя без удзелу краіны ў перамоўным працэсе
Загрузіць яшчэ