Саміт «Усходняга партнэрства» пройдзе ў Брусэлі 15 сьнежня.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк паведаміў, што Беларусь на саміце будзе прадстаўленая пустым крэслам з афіцыйным сьцягам РБ.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі наведаюць Брусэль за некалькі дзён да саміту.
Раней прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў прапаноўвалі запрасіць іх на саміт замест дэлегацыі афіцыйнага Менску, які летам прыпыніў сваё членства ва «Ўсходнім партнэрстве».