На думку генэральнага пракурора Расеі Ігара Краснова, арганізацыя сыстэматычна парушала закон «Аб замежных агентах», а менавіта ня ставіла адпаведнай пазнакі на матэрыялах.
Да Вярхоўнага суду прыйшло каля пяцідзесяці чалавек, яшчэ столькі ж прайшлі ў сам будынак, перадае карэспандэнт выданьня «Медиазона».
Паліцыянты затрымалі пажылую жанчыну Вольгу Бакст, якая стала каля ўваходу ў будынак Вярхоўнага суду з плякатам: «Дзякуй, „Мэмарыял“, ты памятаеш пра нас», паведамляе «ОВД-Инфо». Выданьне таксама паведамляе пра другога затрыманага, Аляксей Бяленкіна, у якога быў плякат «Мы „Мэмарыял“». Паліцыянты адвялі яго ў аўтазак.
«„Мэмарыял“ — гэта адна з найстарэйшых у Расеі міжнародна прызнаная НКА, дзейнасьць якой сканцэнтраваная на абароне правоў чалавека і служыць апорай супраць спробаў маніпуляваць гістарычнай памяцьцю. Скасаваньне «Мэмарыялу» стала б незаменнай стратай для народу Расеі і ўсёй Эўропы», — гаворылася ў заяве кіраўніка замежнапалітычнай службы Эўразьвязу Жузэпа Бурэля 13 лістапада ў сувязі з ініцыятывай Генэральнай пракуратуры Расеі.