Юлія Мядзьвецкая расказала Радыё Свабода, чаму Эўразьвязу варта праводзіць мяжу, з аднаго боку, паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю, а з другога боку — паміж беларускімі ўладамі і беларускім грамадзтвам.
У маленькіх гарадах адміністрацыі закупляюць сотні крыжоў і вянкоў. Гэтыя зьвесткі супярэчаць заявам, што Расія амаль перастала несьці страты ва Ўкраіне.
Нафтавыя танкеры расейскай кампаніі «Совкомфлот» працягваюць хадзіць у парты Эўропы, нягледзячы на заходнія санкцыі.
Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што ўкраінскім войскам давядзецца пакінуць Севераданецк, «таму што знаходзіцца на разьбітых пазыцыях ня мае сэнсу: расьце колькасьць забітых».
Аб гэтым паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Эўрапарлямэнт падтрымаў рэзалюцыю аб падтрымцы наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы Эўразьвязу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту.
Сталіца Аўстрыі ўзначаліла рэйтынг самых зручных для жыцьця гарадоў трэці раз, як у 2018 і 2019 гадах.
Вялікая Брытанія праз санкцыі адмовіла ў выдачы ўязных візаў чальцам расейскай дэлегацыі для ўдзелу ў штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе з 2 па 6 ліпеня ў Бірмінгеме.
Парлямэнт Баўгарыі вынес вотум недаверу ўраду краіны. 123 дэпутаты з 239 прагаласавалі за адстаўку кабінэта міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Кірылам Петкавым.
Суд у Рызе арыштаваў прарасейскага актывіста Ўладзіміра Ліндэрмана па крымінальнай справе аб услаўленьні і апраўданьні генацыду, злачынстваў супраць чалавецтва, супраць міру ці ваенных злачынстваў, піша Delfi.
Фінляндыя дзесяцігодзьдзямі рыхтавалася да нападу Расеі і будзе чыніць жорсткі супраціў, калі напад адбудзецца, заявіў камандуючы яе Ўзброенымі сіламі.
Расейскія вайскоўцы праводзяць вучэньні, падчас якіх імітуюць ракетныя ўдары па эстонскай тэрыторыі. Пра гэта 22 чэрвеня заявіў канцлер Міністэрства абароны Эстоніі Кусьці Салм у інтэрвію фінскай газэце Iltalehti.
Ляйтматывам выступаў беларускіх удзельнікаў канфэрэнцыі Каліноўскага ў Брусэлі быў такі: прыйшоў час паставіць пытаньне пра інтэграцыю Беларусі ў структуры ЭЗ.
Некалькі краін Эўразьвязу настойваюць на распрацоўцы сёмага пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну. Новыя абмежаваньні могуць закрануць золата.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
21 чэрвеня ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі праходзіць канфэрэнцыя Каліноўскага.
У аўторак дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская распачынае аднадзённы візыт у Страсбур (Францыя). Яна выступіць на пленарным паседжаньні ПАРЭ і сустрэнецца з шэрагам эўрапейскіх палітыкаў.
Памежная служба Польшчы паведаміла, што летась больш за 39 тысяч грамадзян трэціх краін спрабавалі незаконна перасекчы мяжу рэспублікі зь Беларусьсю. Гэта няпраўда, — піша Gazeta Wyborcza і тлумачыць, адкуль узяліся такія лічбы.
У параўнаньні з красавіком сума замарожаных актываў расейскіх алігархаў павялічылася амаль удвая. Пра гэта выданьню Die Welt паведаміў афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі ў пытаньнях юстыцыі Крысьціян Віганд.
Прэзыдэнт Украіны зьвязвае гэта з надыходзячым рашэньнем Эўразьвязу ў пытаньні аб наданьні Ўкраіне статусу краіны – кандыдата ў ЭЗ.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасьць правесьці налета конкурс «Эўравізія».
Расейскія войскі вядуць артабстрэл і штурмуюць пасёлкі на паўднёвы ўсход ад гораду Севераданецк, паведамляе генэральны штаб украінскай арміі.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка назваў малаверагоднай магчымасьць нападу Беларусі на Ўкраіну без падтрымкі з боку расейскага войска.
Эўрапейская пэрспэктыва для Беларусі, Сьвятлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў накіравалі сумесны ліст лідэрам Эўразьвязу.
Калі б Захад і NATO не адрэагавалі на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, а адышлі б убок, то вайна і хаос пагражалі б усёй Эўропе, а лёс Беларусі маглі б падзяліць суседнія краіны, бо сам Пуцін ня спыніцца, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Эўрапейская камісія ў пятніцу, 17 чэрвеня, дасьць рэкамэндацыю надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ пры выкананьні пэўных умоў у будучыні.
Лідэры Эўразьвязу, якія наведалі Кіеў у чацьвер, 16 чэрвеня, падтрымалі ідэю неадкладнага наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы ЭЗ. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ва ўкраінскай сталіцы заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Раней ён трапіў пад санкцыі Ўкраіны, але пазьбег санкцый Эўразьвязу.
17 чэрвеня Эўракамісія будзе разглядаць, ці прызначыць Украіне статус краіны — кандыдата Эўразьвязу.
Расейская кампанія «Газпром» паведаміла пра зьніжэньне паставак газу ў Нямеччыну па газаправодзе «Паўночны паток».
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра. Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц адмовіўся ад ідэі поўнай нацыяналізацыі былога нямецкага падразьдзяленьня «Газпрому» Gazprom Germania.
Па словах намесьніка міністра фінансаў ЗША Ўолі Адэема, дамагчыся скарачэньня даходаў Крамля можна за кошт абмежаваньня цэн на энэрганосьбіты, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Выданьне DW зьвярнулася ў пасольствы шэрагу краін ЭЗ у Беларусі і высьветліла, хто зь іх выдае беларусам «шэнген» для турыстычных паездак.
Альянс прыхільнікаў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, паводле папярэдніх вынікаў першага туру парлямэнцкіх выбараў, на долі працэнта апярэдзіў левую кааліцыю NUPES на чале з Жанам-Люкам Меляншонам.
Француская TotalEnergies стала першым замежным партнэрам у буйным энэргетычным праекце Катара. Кампанія купіла долю ў 6,25% у газавым праекце North Field East (NFE) прыкладна за 2 мільярды долараў.
Згодна з першапачатковымі ацэнкамі першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі, кааліцыя прэзыдэнта краіны Эманюэля Макрона і прадстаўнікі новага левага блока атрымалі практычна аднолькавы працэнт галасоў.
Польшча пабудавала ўздоўж мяжы зь Беларусьсю ўжо 140 км сьцяны, паведамляе ў «Твітэры» Памежная служба краіны.
Падчас візыту ў Скоп’е канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падтрымаў заклікі лідэра Паўночнай Македоніі да Эўразьвязу хутчэй пачаць перамовы аб уступленьні гэтай краіны.
Таксама сьцьвярджаецца, што цяпер робяцца аналізы яшчэ дзесяці пацыентам з падазрэньнем на воспу малпаў.
Эўракамісія можа падтрымаць наданьне Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, піша Forbes са спасылкай на агенцтва Bloomberg
МЗС Чэхіі апублікавала падрабязнасьці праграмы паскоранай іміграцыі для расейскіх і беларускіх грамадзянаў, якія ў сваіх краінах перасьледуюцца ўладамі.
Дамова Літоўскіх чыгунак (ЛЧ) зь беларускім вытворцам і экспартэрам угнаеньняў «Беларуськалій» аб транспартаваньні мільёнаў тон угнаеньняў празь Літву стварала пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны — такое канчатковае рашэньне Літоўскага вярхоўнага адміністрацыйнага суду.
Эўрапарлямэнт прагаласаваў за рэзалюцыю, якая заклікае надаць Украіне статус кандыдата ў чальцы Эўразьвязу
У Бэрліне аўтамабіль зь невядомай пакуль прычыны ўехаў у групу людзей, адзін чалавек загінуў, восем параненыя, паведаміла радыёстанцыя RBB.
Былая канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сваім першым вялікім інтэрвію пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну патлумачыла блякаваньне Нямеччынай руху Украіны ў NATO ў 2000-х гадах.
Мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы пачаўся ў жніўні 2021 году. Нягледзячы на тое, што плынь нелегальных мігрантаў значна спала, асобныя групы іншаземцаў працягваюць спробы незаконнага пранікненьня ў Польшчу.
Загрузіць яшчэ