Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны заклікаў Эўропу да салідарнасьці, каб супрацьстаяць Пуціну і Лукашэнку


Оляф Шольц у Празе
Оляф Шольц у Празе

Пра гэта кіраўнік нямецкага ўраду Оляф Шольц заявіў у Празе.

Яго словы прыводзіць у тваім Твітары журналіст Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:

Шольц: «Любая разьяднанасьць паміж намі, любая слабасьць — гэта вада на млын Пуціна. Іншыя аўтакраты пераймаюць яго практыку; толькі прыгадайце, як беларускі дыктатар Лукашэнка спрабаваў аказаць на нас палітычны ціск летась праз пакуты тысяч уцекачоў і мігрантаў з Блізкага Ўсходу».

Шольц, выступаючы ў Празе, сёньня таксама заклікаў да пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, каб у канчатковым выніку ўключыць у яго Ўкраіну, Малдову і Грузію, і заявіў, што паступовы пераход да галасаваньня ў Эўразьвязе паводле большасьці зьяўляецца прыступкай да пашырэньня блёку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG