27 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя новай палітычнай кааліцыі, якая будзе называцца “Беларускі незалежніцкі блёк”. Новы блёк утвараюць Рух “За свабоду”, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, “Малады фронт”, Партыя свабоды і прагрэсу, “Правы альянс”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”. Ці стане новая кааліцыя альтэрнатывай Аб’яднаным дэмакратычным сілам, як могуць складацца дачыненьні паміж двума апазыцыйнымі блёкамі? Ці можна сказаць, што новае аб’яднаньне ўтвараецца дзеля падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча на наступных прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.