“ЗША прыме рашэньні адносна адмены ці часовага прыпыненьня візавых санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў у лістападзе “з улікам дзеяньняў, якія зробіць беларускі ўрад”. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлен. Якім можа быць рашэньне Злучаных Штатаў? Ці ёсьць пэрспэктывы кардынальнага паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў у найбліжэйшы час? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Цыганкоў: Ці можна зараз прадказаць, якім можа быць рашэньне Вашынгтону ў лістападзе? Ці ёсьць падставы чакаць нейкіх кардынальных крокаў, ці ЗША захаваюць статус-кво?
Лагвінец: Мне здаецца, што сытуацыя застыла сёньня, і вялікага руху наперад няма. Гэта абумоўлена пазыцыяй беларускіх уладаў, якія вельмі баяцца ісьці на нейкія крокі па лібэралізацыі эканамічнага і палітычнага жыцьця. Сёньняшняя Адміністрацыя ЗША, для якой Беларусь відавочна ня ёсьць прыярытэтам нумар 1, будзе імкнуцца глядзець і на дзеяньні Эўразьвязу, узгадняць свае пазыцыі.
Як мне здаецца, ЗША ня пойдуць цалкам на аднаўленьне ранейшых стасункаў. Ня тая сытуацыя, каб звышдзяржава рабіла крокі назад у дачыненьнях з краінай, якая мае вялізарныя аўтарытарныя тэндэнцыі і да таго ж ня ёсьць вельмі ўплывовым гульцом на міжнароднай сцэне.
Цыганкоў: А чаму такія розныя вынікі ў беларуска-эўрапейскіх дачыненьнях, якія палепшыліся за апошні год, і беларуска-амэрыканскіх, якія, як вы адзначылі, “замарозіліся”?
Лагвінец: Пытаньне найперш у геаграфічнай блізкасьці. Эўразьвяз зацікаўлены ў разьвіцьці стасункаў, бо ёсьць дзяржавы, што мяжуюць з Беларусьсю і настойваюць на інтэнсыфікацыі эканамічных адносінаў зь Менскам.
Эўразьвяз таксама традыцыйна спрабуе гуляць ролю добрага паліцэйскага, у той час калі ЗША могуць сабе дазволіць больш канкрэтна і дэталёва выказвацца адносна тых сытуацыяў, калі беларускія ўлады сыстэматычна парушаюць правы ўласных грамадзянаў.
Цыганкоў: Пры якім варыянце разьвіцьця падзеяў можна чакаць кардынальнага паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў і наколькі такі сцэнар можа быць рэалістычным?
Лагвінец: Беларускія ўлады хочуць па-ранейшаму трымаць пад вельмі строгім кантролем усё, што адбываецца ў грамадзтве. Нейкая нармалізацыя была б магчымай пры ўмове адсутнасьці палітвязьняў ці тых, каго хаця б частка праваабаронцаў лічыць палітвязьнямі. Гэтыя рэчы вельмі важныя і прынцыповыя для амэрыканцаў, і яны ня могуць на гэта заплюшчваць вочы.
Таксама думаю, што ранейшы фармат дзейнасьці амбасады ёсьць вельмі важным чыньнікам. Калі б беларускія ўлады пайшлі на тое, каб амэрыканская амбасада ў Менску аднавіла б сваю дзейнасьць у звычайным ранейшым рэжыме, то, думаю, з боку ЗША таксама былі б адпаведныя крокі.

Ня тая сытуацыя, каб звышдзяржава рабіла крокі назад у дачыненьнях з краінай, якая мае вялізарныя аўтарытарныя тэндэнцыі і да таго ж ня ёсьць вельмі ўплывовым гульцом на міжнароднай сцэне.