17 верасьня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар гэтак званай Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін абмеркавалі пытаньні парадку дня будучага пасяджэньня Вышэйшай Дзяржаўнай Рады. Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы, на сустрэчы разглядаўся праект Канстытуцыйнага акта, у прыватнасьці формы і мэтады саюзнага будаўніцтва. Ці ёсьць нейкія падставы гаварыць, што Менск і Масква могуць прасунуцца наперад ў пытаньні Канстытуцыйнага Акту, якое безвынікова абмяркоўваецца ўжо колькі гадоў. Ці здольны Крэмль зрабіць Лукашэнку такую прапанову, ад якой той ня здолее адмовіцца? На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.