Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўганараваў алімпійцаў, якія адзначыліся высокімі месцамі на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне.
Учора ў Пэкіне завяршыліся ХХІХ Алімпійскія гульні. У іх узялі ўдзел спартоўцы з 205 краінаў, прадстаўнікі 87 краінаў сталі прызёрамі.
Затуханьне агню на нацыянальным стадыёне “Птушынае гняздо” ў Пэкіне азначае, што пачаўся новы алімпійскі адлік па лёнданскім часе.
На мажорнай ноце завяршыліся ХХІХ Алімпійскія гульні ў Пэкіне для зборнай Беларусі.
Крыху больш сутак застаецца да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. Застаецца разыграць усяго 12 камплектаў узнагарод.
Сёньня скарбонка алімпійскай каманды Беларусі папоўнілася яшчэ двума мэдалямі.
Зборная Беларусі паднялася з 24-га на 15 месца ў агульным мэдалёвым заліку і мае шанец завяршыць гульні з найлепшым у гісторыі вынікам выступаў.
У штабе беларускай алімпійскай зборнай спадзяюцца, што сёньняшні дзень на Алімпіядзе ў Пэкіне стане для беларусаў мэдалёвым.
За XXIX летнімі Алімпійскімі гульнямі вы можаце сачыць на сайце і ў эфіры “Свабоды”.
Пра сакрэты кітайскай кухні сказана вельмі шмат, асабліва калі браць з ухілам на алімпійскія Гульні ў Пэкіне.
Сёньня на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне разыгрываліся 23 камплекты ўзнагародаў, аднак на ніводную зь іх беларускія спартоўцы не прэтэндавалі.
З Пэкіну вярнуліся першыя беларускія алімпійцы. Сярод іх – прызэры: уладальніцы бронзавых узнагародаў штангістка Аксана Новікава, а таксама вясьляркі Юлія Бічэк і Натальля Гелах. Ці ўдалымі аказаліся пэкінскія спартовыя арэны для беларусаў?
Сёньняшні дзень стаў шчасьлівым для беларускіх алімпійцаў. Другое золата ў скарбонку зборнай Беларусі ў Пэкіне прынесла кідальніца молата Аксана Мянькова.
Усё меней часу застаецца ў алімпійскай зборнай Беларусі, каб палепшыць свае паказьнікі ў агульным мэдалёвым заліку. Ці засталіся яшчэ рэзэрвы?
Сёньня спынілі выступ на пэкінскай Алімпіядзе адзіныя, хто прадстаўляў Беларусь у гульнявых дысцыплінах, — баскетбалісткі.
Да заканчэньня алімпіяды ў Пэкіне застаюцца лічаныя дні. Ня дзіўна, што атлеты і журналісты з усяго сьвету, для якіх асартымэнт сувэнірнай прадукцыі з сымболікай алімпіяды ў спэцыялізаваных крамах даволі вузкі і дарагі, накіроўваюцца ў папулярныя сярод кітайцаў “кропкі” на шопінг.
20-гадовы штангіст Арамнаў прынёс першае золата для зборнай Беларусі. У чым сакрэт посьпеху аднаго з самых маладых прадстаўнікоў беларускай каманды?
11-ты дзень алімпійскіх спаборніцтваў нарэшце стаў шчасьлівым для зборнай Беларусі.
Мяркуючы па ўсім, упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў актыве беларусаў золата можа так і не зьявіцца.
Нягледзячы на тое, што да заканчэньня Алімпіяды ў Пэкіне застаецца тыдзень, гаспадары Гульняў ужо могуць лічыць іх поўнасьцю “сваімі”. Па графіку заваяваньня залатых алімпійскіх мэдалёў яны ідуць са значным апярэджаньнем.
Нават праз 100-200 ці нават болей гадоў гісторыкі Алімпійскіх гульняў ня змогуць абысьці дзень 17 жніўня 2008 году. Менавіта сёньня амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс заваяваў свой восьмы (!) залаты мэдаль на адной Алімпіядзе. Зрабіць такое ня здолеў ніколі ніводзін атлет у сьвеце.
Роўна тыдзень застаецца да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пэкіне.
На экватары алімпійскіх спаборніцтваў у Пэкіне ня спраўдзілася бадай галоўнае спадзяваньне беларускіх заўзятараў на ўзнагароду найвышэйшай вартасьці.
Пэкінская Алімпіяда пераваліла за экватар. Спаборніцтвы ў шэрагу відаў спорту завяршаюцца (стральба), а некаторыя толькі пачынаюцца – напрыклад, лёгкая атлетыка.
На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне беларускія спартоўцы заваявалі першы срэбны мэдаль.
Сёньня ў сярэдзіне дня кітайскую сталіцу накрыў густы лівень, што вельмі рэдкая зьява для Пэкіну. Шмат у чым сюрпрызы надвор’я ўнесьлі карэктывы ў ход Алімпійскіх гульняў: былі адмененыя трэнавальныя заезды на вясьлярным канале.
Усё больш беларускіх спартоўцаў вымушаныя пакаваць рэчы ў алімпійскім Пэкіне. Шосты дзень спаборніцтваў, у які разыгрываліся 15 камплектаў узнагародаў, чарговым разам аказаўся не беларускім.
Сёньняшні дзень адзначаны супэррэкордам у гісторыі Алімпійскіх гульняў. Амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс стаў 11-разовым алімпійскім чэмпіёнам. Узнагародная статыстыка беларусаў на гэтым фоне нашмат сьціплейшая — у пяты дзень спаборніцтваў дужаньнік Міхаіл Сямёнаў прынёс пакуль што толькі другі бронзавы мэдаль у агульную скарбонку нацыянальнай каманды. Астатнія спадзяваньні ня спраўдзіліся.
Сёньня на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне разыграныя чарговыя камплекты ўзнагарод. Гаспадары Алімпіяды па-ранейшаму найчасьцей узыходзяць на найвышэйшую ступень п’едэсталу гонару. Але па агульнай колькасьці мэдалёў іх абышлі алімпійцы ЗША.
Алімпійскія гульні ў Пэкіне ўжо “разгайдаліся” напоўніцу – разыграны 51 камплект мэдалёў з 302.
Па Пэкіне поўным ходам ідуць Алімпійскія гульні. Меркаваньні наконт таго, што гаспадары будуць бесьпярэчнымі лідэрамі, становяцца звычайнай жыцьцёвай рэальнасьцю.
Сёньня на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне разыграна 13 камплектаў узнагарод.
Неба над Пэкінам проста прадзіравілася. Менавіта праз гэта разгубленасьць многіх жыхароў кітайскай сталіцы, якія сёньня з раніцы вымушаныя былі качаваць па горадзе, у тым ліку і па алімпійскіх аб’ектах, з парасонамі.
За першыя два дні Алімпіяды ў Пэкіне разыграны 21 камплект узнагарод.
Штангістка Настасься Новікава заняла сёньня трэцяе месца ў спаборніцтвах цяжкаатлетак у катэгорыі да 53 кіляграмаў
Для беларусаў Алімпіяду-2008 году адкрыла жаночая зборная па баскетболе.
У кітайскай сталіцы пачаліся Алімпійскія гульні. Запальваньню алімпійскага агню папярэднічала шыкоўна арганізаваная праграма, якая расьцягнулася на цэлыя 4 гадзіны.
Арганізатары Алімпійскіх гульняў-2008 спадзяюцца, што сёлетнія старты стануць “найчысьцейшымі” што да ўжываньня допінгу.
Cёньня афіцыйна дадзены старт ХХІХ Алімпійскім гульням у Пэкіне.
Пэрспэктывы беларускіх алімпійцаў у Пэкіне ацэньваюць выбітныя асобы айчыннага спорту.
Здабываючы права правесьці Алімпіяду, кітайскія ўлады дакляравалі, што сытуацыю ў галіне правоў чалавека палепшаць. Ці можна сёньня казаць, што за час па выбары Пэкіну на сталіцу Гульняў доля іншадумцаў у Кітаі зьмянілася?
Фаварытамі Алімпійскіх гульняў адмыслоўцы амаль аднагалосна называюць гаспадароў Гульняў, кітайцаў.
У Пэкіне адкрыліся гульні ХХІХ Алімпіяды. Беларусь разьлічвае на самы пасьпяховы выступ у гісторыі. ТЭМА ДНЯ.
Алімпіяда – гэта спорт, бізнэс, карупцыя, допінг ці сьвята і радасьць? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
На якія падзеі на Алімпіядзе будзе зьвернута найбольшая ўвага? Хто мае шанец стаць героем і сымбалем гэтых Гульняў? Процістаяньне якіх спартовых дзяржаваў стане галоўнай інтрыгай у Пэкіне?
Сёньня ў Пэкіне правялі лёсаваньне тэніснага турніру алімпійцаў.
Алімпійскі агонь XXIX летніх Гульняў нарэшце дасягнуў Пэкіну. Для кітайскай сталіцы гэта надзвычай знакавая падзея. Як-ніяк, прыбыцьцё агню ў горад, дзе на працягу двух з паловай тыдняў будуць праходзіць спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў 205 краінаў свету, – гэта своеасаблівы вынік сямігадовай тытанічнай працы.
Старт летняй Алімпіядзе, якая праходзіць гэтым разам у Пэкіне, дадзены.
Удзельнікі: трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч і спартовы аглядальнік інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Сяргей Аляхновіч.
Загрузіць яшчэ