Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Мірны згуляе з 19-й ракеткай сьвету


Сёньня ў Пэкіне правялі лёсаваньне тэніснага турніру алімпійцаў.

Максім Мірны – адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім турніры – сустрэнецца з прадстаўніком Нямеччыны Нікалясам Кіфэрам. Нямецкі алімпіец займае ва ўсясьветным рэйтынгу 19-е месца, у той час як беларус цяпер знаходзіцца толькі ў трэцяй сотні найлепшых гульцоў плянэты.

У жаночым турніры Беларусь прадстаўляюць аж чатыры тэнісісткі. Не пашанцавала Вользе Гаварцовай, якая адразу трапіла на пятую ракетку сьвету амэрыканку Сырыну Ўільямз. Значна лягчэй будзе Вікторыі Азаранцы, якая згуляе з украінкай Тацянай Перабійніс.

У жаночым парным разрадзе Вікторыя Азаранка разам з Тацянай Пучак сустрэнуцца з эстонскім дуэтам Марэт Ані Кая Канэпі. А Вольга Гаварцова з Дар’яй Куставай выйдуць на корт супраць кітайскай пары Шуай ПэньЦянцян Сун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG