Апошнім часам арганізатары ўзмацнілі ахову бясьпекі гасьцей. Сёньня з раніцы многія сталі сьведкамі зьяўленьня на тэрыторыі прэс-цэнтру бронемашыны Кітайскай народнай арміі. Учора каля алімпійскай вёскі, дзе жывуць спартоўцы, былі заўважаныя ўзброеныя патрулі. Калі дадаць сюды ўчорашні верталёт над стадыёнам “Птушынае гняздо”, то можна меркаваць, што кітайцы на ўсялякі выпадак вырашылі ўмацаваць ахову алімпійскіх аб’ектаў. Аднак меры перасьцярогі і без таго беспрэцэдэнтныя: ледзь не праз кожныя 200-300 мэтраў на варце стаяць вайскоўцы і паліцыянты, а на закрытыя аб’екты і муха не праляціць.
Аб сапраўдных прычынах перастрахоўкі можна толькі здагадвацца. У Пэкіне гавораць пра уйгураў, пераважна мусульманскіх жыхароў правінцыі на захадзе Кітаю, якія доўгія гады дамагаюцца самастойнасьці. У выпадку невыкананьня іхных умоваў яны нібыта пагражаюць арганізаваць выбухі на спартовых арэнах. Цалкам праўдападобна, што гэтыя размовы так размовамі і застануцца.
А тым часам кітайскія атлеты сямімільнымі крокамі рухаюцца наперад. Хаця на першае месца ў агульным заліку выйшлі алімпійцы ЗША (у іх цяпер 21 узнагарода), кітайцы застаюцца па-за канкурэнцыяй паводле колькасьці найвышэйшых узнагародаў – на іхным рахунку 13 залатых, 3 срэбныя і 4 бронзавыя, усяго 20 мэдалёў. Ім бы яшчэ амэрыканскага плыўца Майкла Фэлпса...
Неаднаразовы рэкардсмэн сьвету ў плаваньні, 23-гадовы ўраджэнец Балтымору пакуль што трымае сваё абяцаньне заваяваць у Пэкіне восем залатых мэдалёў. На ягоным рахунку ўжо тры найвышэйшыя ўзнагароды. Хоць золата ў эстафэце 4х100 мэтраў вольным стылем, у якой Фэлпс стартаваў першым з амэрыканцаў, маглі ўзяць французы. Кажуць, што зайздросьнікі цяпер падколваюць Майкла: маўляў, ты ў неаплатным даўгу перад сваім таварышам Джэйсанам Лэзакам, які зь цяжкасьцю здолеў выцягнуць чацьверты этап і апярэдзіць француза Алена Бэрнара “ажно” на 0,08 сэкунды.