Саэйма Латвіі не прыняла да разгляду папраўкі да закону «Аб адукацыі», якія прадугледжвалі забарону на выкладаньне для грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе Delfi.
27 лістапада большасьць дэпутатаў выступілі супраць перадачы законапраекту на разгляд у парлямэнцкай камісіі.
Раней з прапановай забараніць працу беларусаў і расейцаў у латвійскіх школах празь непрамальнасьць «выхаваньня і навучаньня грамадзянамі краіны-агрэсара» выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі.
Гаворка ішла прыкладна аб 200 пэдагогах.
Таксама Нацыянальнае аб’яднаньне прапаноўвала ўвесьці забарону для грамадзян Беларусі і Расеі на працу журналістамі. Гэты законапраект Саэйма таксама адхіліла.
Эдмундс Юрэвіц, кіраўнік фракцыі «Новае адзінства», нагадаў, што ў Латвіі працуюць беларускія журналісты, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.
Форум