Гэта зрабіў 26-гадовы штангіст Андрэй Рыбакоў (катэгорыя да 85 кг). Для Андрэя гэта ўжо другое алімпійскае “срэбра”. Першае ён здабыў чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Афінах.
Сёньня Андрэю крыху не пашанцавала. Ён завяршыў спаборніцтвы з тым самым вынікам, што і пераможца — кітаец Лу Ён. Але ў цяжкой атлетыцы існуе старое правіла — калі вынікі аднолькавыя, перавага аддаецца таму атлету, які лягчэйшы за суперніка. Вага кітайца 84 кіляграмы 410 грамаў, а беларуса — 84 кіляграмы 690 грамаў. Так што лёс алімпійскага золата вырашылі ўсяго 280 грамаў.
І тым ня менш асабісты настаўнік магілёўскага штангіста, ён жа і галоўны трэнэр усіх беларускіх штангістаў Аляксандар Ганчароў, да якога я датэлефанаваўся ў Пэкіне, быў шчасьлівы:
“Мы вельмі радыя. Усясьветны рэкорд застаўся за намі. Андрэй прайграў толькі гаспадару Алімпіяды. Саступіў па ўласнай вазе. З гэтым ня сорамна прыехаць дамоў. Рыбакоў другі раз запар становіцца срэбным. Але ён — самы лепшы!
Я вельмі задаволены — і як галоўны трэнэр, і як асабісты. І вельмі ганаруся нашай камандай. Спадзяюся, што пасьля выступленьня Андрэя Арамнава можна будзе сказаць пра нашу каманду — “dream team”.
Дзяржаўны трэнэр Беларусі ў цяжкой атлетыцы Міхаіл Захаранка спадзяецца, што Андрэй яшчэ дойдзе да золата:
“Ён яшчэ малады. 1982 году нараджэньня. У яго ўсё яшчэ наперадзе. І я думаю, што гэта не апошняя яго Алімпіяда. Ён яшчэ будзе чэмпіёнам, праз чатыры гады”.
Яшчэ адзін бронзавы мэдаль для Беларусі сёньня заваяваў у штурханьні ядра Андрэй Міхневіч. Чэмпіёну — Томашу Маеўскаму з Польшчы — ён саступіў 46 сантымэтраў, а срэбнаму прызэру амэрыканцу Крыстыяну Кэнтуэлу — усяго 4 см.
Такім чынам, цяпер у беларускіх алімпійцаў чатыры мэдалі — адзін срэбны і тры бронзавыя.
Іншыя прадстаўнікі Беларусі сёньня выступілі так: Ірына Кулеша ў жаночай цяжкой атлетыцы (катэгорыя да 75 кг) заняла чацьвертае месца. Яна саступіла чэмпіёнцы-кітаянцы, а таксама дзяўчатам з Казахстану і Расеі. А Юлія Наваковіч была дзясятай.
Сьвятлана Ўсовіч прайшла ў паўфінал у бегу на 800 мэтраў. А Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі выступяць 17 жніўня ў фінале спаборніцтваў у кіданьні молата. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі, Валеры Сьвятоха, быў у кваліфікацыі малатабойцаў толькі 17-ы.
Сяргей Мартынаў замкнуў першую васьмёрку ў страляньні з малакалібэрнай вінтоўкі, хаця на папярэднім этапе спаборніцтваў быў шосты.
У страляньні з лука Максім Кунда прайграў у 1/8 фіналу Хуану-Рэнэ Сэрана з Мэксыкі — 106:110.
Без адзінай узнагароды засталіся беларускія дзюдаісты. Гэта стала ясна пасьля таго, як Юры Рыбак выбыў у другім раўндзе спаборніцтваў.
У акадэмічным веславаньні мужчынская парная чацьверка будзе змагацца толькі за сёмае месца. А Дар'я Роменская ў скачках у ваду ня трапіла нават у паўфінал, ня кажучы ўжо пра групу наймацнейшых.
Таксама ў пятніцу жаночая баскетбольная зборная Беларусі пасьля перамогі над камандаю Паўднёвай Карэі 63:53 датэрмінова гарантавала сабе ўдзел у чвэрцьфінале алімпійскага турніру. У нядзелю беларускія баскетбалісткі яшчэ згуляюць апошні матч групавога турніру з камандай Бразыліі. Чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца 19 жніўня, у аўторак.
Атлеты з 53 краінаў сьвету ўжо маюць алімпійскія ўзнагароды. Чэмпіёнаў па-ранейшаму найбольш з Кітаю — 26. 14 залатых мэдалёў маюць амэрыканцы. Алімпійцы ЗША абыходзяць гаспадароў па агульнай колькасьці мэдалёў — 45 супраць 41. Алімпійцы Беларусі пасьля сёньняшніх двух мэдалёў падняліся на 31 месца.