У стартавым матчы групавога турніру беларускі прагназавана саступілі чэмпіёнкам сьвету камандзе Аўстраліі. Наперадзе ў беларусак яшчэ чатыры гульні групавога турніру – з камандамі Латвіі, Расеі, Паўднёвай Карэі і Бразыліі.
Сьледам за баскетбалісткамі на трасу маратонскай каманднай шашовай вэлягонкі на 245 кілямэтраў выйшлі і беларускія раварысты, ад якіх большую палову дыстанцыі чакалі сэнсацыі – Аляксандар Кучынскі ў пары з украінцам з істотным адрывам ішлі на чале асноўнай групы, аднак былі “зьедзеныя” незадоўга да фінішу.
Першы дзень алімпійскіх спаборніцтваў з удзелам беларускіх спартоўцаў пераважна быў прысьвечаны ўдзелу ў кваліфікацыйным сіце. Без асаблівых складанасьцяў прайшла кваліфікацыю двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў веславаньні Кацярына Карстэн – яна апярэдзіла найбліжэйшую канкурэнтку ажно на 10 сэкундаў. Наўпрост у фінал трапіў і экіпаж “двойкі” – бронзавыя прызэркі Афінаў Юлія Бічык і Натальля Гелах.
А вось у мужчынскім веславаньні магчымасьці падзяліліся: парная двойка ў складзе Дзяніса Мігаля і Станіслава Шчарбачэні будзе спаборнічаць далей, тым часам як беларускі квартэт фінішаваў апошнім.
Калі ў весьляроў фіналы адбудуцца толькі праз тыдзень, то снайпэры выяўлялі наймацнейшых ужо сёньня. У гэтым відзе чаканьні беларускіх заўзятараў былі зьвязаныя з сэнсацыяй Алімпійскіх гульняў 1992 году ў Барсэлёне, алімпійскім чэмпіёнам у стральбе з пнэўматычнага пісталета Канстанцінам Лукашыкам. Аднак і Лукашык, і ягоны калега Юры Даўгаполаў няўдала выступілі ў кваліфікацыі, заняўшы месцы толькі ў трэцяй дзясятцы.
Калі ў Беларусі было 4 гадзіны раніцы, пачалася сустрэча баскетбольных зборных Беларусі і Аўстраліі. Беларускі прайгралі аўстралійкам 19 ачкоў. Вядомы баскетбаліст Канстанцін Шаравера, які працаваў з рознымі баскетбольнымі зборнымі краіны, лічыць такі вынік шмат у чым лягічным: зборная Аўстраліі – чэмпіён сьвету і срэбраны прызэр Алімпіяды-2004. Дэбют беларусак адмысловец ня лічыць правальным і пэрспэктывы ацэньвае як станоўчыя:
“Самы клясны момант, самы моцны бок, які ёсьць у нашых дзяўчат, дык гэта тое, што яны нікога і нічога не баяцца. То бок не вісіць над імі гэткі дамоклаў меч, што ня дай Божа дзесьці прайграем, кудысьці ня трапім і г.д. Яны ўжо там на Алімпіядзе, і гэта адзін з найважнейшых фактараў. Наступны момант – яны вельмі пасьпяхова выступалі апошнім часам. Гэта таксама нямалаважна, бо зьяўляецца ўпэўненасьць у сабе, у сваіх сілах. Атрымалася агульнае спалучэньне па ўсіх напрамках – і па гульцах, і па трэнэрах, што таксама надзвычай важна. Таму мяркую, што можна чакаць непрадказальных вынікаў, бо перадусім гэта Алімпійскія гульні. Але, па-другое, мы яшчэ ня ведаем, як ставяцца там да нашых людзей – ці з асьцярожнасьцю, ці падазрона. У любым выпадку, слабых камандаў на Алімпіядзе няма. Таму натуральна, што будзем падтрымліваць і перажываць”.
Варта адзначыць, што прыемнае ўражаньне пакінуў раварыст Аляксандар Кучынскі. На звышмаратонскай горнай дыстанцыі Кучынскі працяглы час быў на чале калёны, аднак праявіўся недахоп досьведу такіх выступаў – пасьля некалькіх гадзінаў лідэрства больш спрактыкаваныя супернікі адсунулі беларуса далёка ад групы лідэраў.
Парадавала беларускіх заўзятараў прадстаўніца жаночага бадмінтону, юная Вольга Конан – яна выйшла ў наступны раўнд спаборніцтваў, перагуляўшы суперніцу з Сынгапуру.
У першы дзень спаборніцтваў мэдалёвае лідэрства з двума ўзнагародамі найвышэйшай вартасьці прагназавана захапілі гаспадары Алімпіяды – кітайцы.