Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцы жывуць Алімпіядай


Алімпійскі чэмпіён Сэулу Аляксандар Раманькоў падчас цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды
Алімпійскі чэмпіён Сэулу Аляксандар Раманькоў падчас цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды

У кітайскай сталіцы пачаліся Алімпійскія гульні. Запальваньню алімпійскага агню папярэднічала шыкоўна арганізаваная праграма, якая расьцягнулася на цэлыя 4 гадзіны.

Пры павышанай вільготнасьці і высокай тэмпэратуры – удзень слупок тэрмомэтра зашкальваў за 37 градусаў цяпла – адседзець усю праграму, якая па мясцовым часе закончылася апоўначы, было сапраўдным выпрабаваньнем – пот з усіх ліўся ракой. Магчыма, таму, нягледзячы на вялікі попыт на квіткі на цырымонію адкрыцьця, пэўная колькасьць месцаў на стадыёне “Птушынае гняздо” пуставала. Зрэшты, чаго дзівіцца: з 91 тысячы гледачоў, якую зьмяшчае арэна, хто-ніхто мог на яе і ня трапіць, хоць арганізатары шоў зрабілі ашчадны рэжым для заўзятараў – асабісты надгляд быў даволі культурны з абавязковай усьмешкай на твары.

Цікава, што сярод “пацярпелых” на супэршоў мог аказацца галоўны герой цырымоніі адкрыцьця – зорка ўсясьветнай гімнастыкі 1980-х Лі Нін. Пасля фінальнага акорду, калі атлет зрабіў імправізаваны прабег па чашы стадыёну і ўрачыста запаліў алімпійскі агонь, ён надоўга завіс у паветры. Прайшло зь дзясятак хвілін, пакуль легенду кітайскай гімнастыкі ўдалося зняць з-пад “купала”.

Сьпякота і павышаная вільготнасць, якія пануюць у Пекіне, пакуль яшчэ ня ўнесьлі карэктываў у расклад спаборніцтваў. Усе яны праходзяць строга ў адпаведнасьці з раней складзенай праграмай. Групавая гонка раварыстаў дыстанцыяй 240 км праходзіла сёньня ў навакольлі Вялікага кітайскага муру і завяршылася перамогай гішпанскага спартоўца, хоць доўгі час сярод лідэраў пэлятону значыўся беларус Аляксандар Кучынскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG