23 сакавіка ў Менску прэзэнтавала свае высновы грамадзкая экалягічная экспэртыза праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Экспэртнай камісія, у складзе якой як беларускія, гэтак і замежныя навукоўцы, прыйшла да высновы аб непрымальнасьці праекту па эканамічных, тэхнічных, экалягічных, юрыдычных ды іншых прычынах. "Абгрунтаваньне інвэстыцыяў праведзена неаб’ектыўна, матэрыялы Справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС не ўтрымліваюць сапраўды незалежнай ацэнкі ўзьдзеяньня, а, фактычна, зьяўляюцца некрытычным узнаўленьнем рэклямных матэрыялаў расейскай атамнай прамысловасьці”.