Госьць “Начной свабоды” -- фізык, кандыдат тэхнічных навук Юры Варонежцаў, адзін з удзельнікаў грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Аляксей Знаткевіч: Камісія выступае супраць АЭС у прынцыпе ці супраць канкрэтных хібаў у праекце?
Па-другое, з пункту гледжаньня экалёгіі і бясьпекі такой невялікай краіне як Беларусь, канечне ж, непатрэбная атамная станцыя, паколькі адкіды ад вытворчасьці электраэнэргіі – гэта такая субстанцыя, зь якой ніхто ў сьвеце ня ведае, што трэба рабіць. Гэта прызнаюць распрацоўнікі
Па-другое, з пункту гледжаньня экалёгіі і бясьпекі такой невялікай краіне як Беларусь, канечне ж, непатрэбная атамная станцыя, паколькі адкіды ад вытворчасьці электраэнэргіі – гэта такая субстанцыя, зь якой ніхто ў сьвеце ня ведае, што трэба рабіць. Гэта прызнаюць распрацоўнікі. Можна назваць яшчэ шэраг прычынаў, чаму мы катэгарычна супраць разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў нашай краіне і гэта, дарэчы, у ключы сучасных эўрапейскіх тэндэнцый. Усе ведаюць, што ў Эўропе колькасьць атамных станцый цяпер скарачаецца, і ў старой Эўропе будуецца ўсяго адна атамная электрастанцыя, гэта ў і Фінляндыі.
Знаткевіч: Якая рэакцыя ўладаў на высновы вашай камісіі?
Варонежцаў: Рэакцыі пакуль не было, але як ўсе мы ведаем, у нашай краіне ўсе рашэньні, у тым ліку і такога кшталту прымае адзін чалавек. Ён цяпер заняты іншымі справамі, але мы перакананыя , што абгрунтаванае меркаваньне, меркаваньне людзей , якія даўно займаюцца гэтай праблемай, будзе аказваць пэўны ўплыў на прыняцьце рашэньня. Але цяжка паўплываць на гэтага чалавека.
На гэтага чалавека паўплываць цяжка, але наша праца, праца нашай камісіі ўжо дазволіла даволі крытычна паглядзець на праект станцыі нашым суседзям, Літве і Украіне.
Варонежцаў: На гэтага чалавека паўплываць цяжка, але наша праца, праца нашай камісіі ўжо дазволіла даволі крытычна паглядзець на праект станцыі нашым суседзям, Літве і Украіне. І мы спадзяемся, што да рэалізацыі гэтага праекту справа ўсё ж ня дойдзе з аб'ектыўных прычынаў. Цяпер няма тых узаемаадносінаў паміж Расеяй і беларускім урадам, якія былі раней, няма пэўнага даверу. Крэдыт на будаўніцтва АЭС наўрад ці будзе дадзены, і як мы ведаем, пачынаецца будаўніцтва Калінінградзкай АЭС. Гэта па сутнасьці станцыя-канкурэнт.
Таму ўсё ж усё зводзіцца да таго, што, на шчасьце, атамная станцыя ў нас пабудаваная ня будзе. Дарэчы вельмі цікава, што ў тым дакумэнце, які мы аналізавалі, праектоўнікі выказалі сваю таемную думку, дзеля чаго гэтая станцыя патрэбная. Я працытую. "Мэтазгоднасьць разьвіцьця ў рэспубліцы атамнай энэргетыкі абумоўлена ў тым ліку і магчымасьцю празьмернай вытворчасьці электраэнэргіі з мэтай экспарту яе лішкаў. Прызнаецца, што будаўніцтва АЭС, якое стварае экалягічную рызыку для нашых людзей, накіравана на атрыманьне прыбытку праз экспарт электраэнэргіі. Усё элемэнтарна тлумачыцца. Але не абумоўліваецца зьяўленьне станцыі вострай сытуацыяй, якая робіць няўстойлівай энэргетычную бясьпеку краіны, як гэта заяўляецца паўсюль.