У нацысцкім лягеры сьмерці «Трасьцянец» пад Менскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахаваныя ня менш за 546 тысяч чалавек, заявіла Генэральная пракуратура Беларусі, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам так званай «актуалізацыі зьвестак».
Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» («Бюро прыемнасьцяў») — гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё.
За пяць гадоў колькасьць беларусаў, якія маюць дакумэнты на пражываньне ў Польшчы павялічылася больш, чым у пяць разоў — з 28 745 у 2020-ым да 145 205 у 2025 годзе.
У расейскім прамысловым холдынгу «Цемрос», які аб’ядноўвае 18 цэмэнтных заводаў і больш за 30 кар’ераў па здабычы нярудных матэрыялаў, ініцыююць увядзеньне абмежаваньня на імпарт цэмэнту, у тым ліку зь Беларусі.
На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.
Да сваякоў многіх з тых, хто выехаў, у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК РБ), так і тых, хто быў удзельнкам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ).
Зьмены адбудуцца з 14 жніўня. Некаторыя віды прадукцыі сусьветна вядомай фірмы немагчыма будзе набыць у беларускіх крамах.
Разам з справаздачай кіраўнік праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка прынёс Лукашэнку першую залатую манэту, якую адчаканілі ў Беларусі.
У Камітэце працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаме паведамілі аб правядзеньні 12 жніўня спэцыялізаванага міні-кірмаша для беспрацоўных грамадзян, якія вядуць «асацыяльны лад жыцьця».
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta апублікавала агляд «Барацьбы з экстрэмізмам» у Беларусі за красавік — чэрвень 2025 года». Разам зь юрыстам Human Constanta прааналізавалі асноўныя тэндэнцыі — пагарталі справаздачу на 50 старонак.
Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які ажыцьцяўляе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі, што 244 грамадзяніна Беларусі ня могуць звольніцца з расейскай арміі, нягледзячы на заканчэньне іхных кантрактаў зь Міністэрствам абароны Расеі.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні «Захад-2025» пройдуць з 12 да 16 верасьня.
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею за год праселі на 55%, а ўвоз аўтамабіляў упаў утрая. Расказваем, што адбываецца зь беларускім экспартам на ўсход.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні чарговых тактыка-спэцыяльных вучэньняў «Ваенкор-2025», у часе якіх асноўны акцэнт будзе рабіцца на навыкі працы журналістаў у зоне вайсковага канфлікту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп загадаў адкласьці паўторнае ўвядзеньне больш высокіх тарыфаў на кітайскія тавары за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну гандлёвага перамір’я паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
У Сухапутных войсках Украіны паведамілі, што ў ноч на 12 жніўня расейскія войскі пацэлілі па тэрыторыі аднаго з навучальных падразьдзелаў гэтага віду войскаў.
Стала вядома, што на 12 жніўня буйны перавозьнік Eurolines скасаваў 20 рэйсаў з 26 паміж Беларусьсю і Літвой.
Падзеі 12 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У панядзелак найбуйнейшая ў Заходняй Эўропе атамная электрастанцыя Gravelines на поўначы Францыі была цалкам спынена пасьля таго, як «рой мэдуз» заблякаваў помпы, якія выкарыстоўваюцца для ахалоджваньня рэактараў. Аб гэтым паведаміла энэргетычная кампанія EDF.
Румынскія ўлады падазраюць, што Расея правяла гібрыдную апэрацыю сабатажу па забруджваньні вялікага аб’ёму азэрбайджанскай нафты, якая пастаўляецца спачатку ў Турэччыну па трубаправодзе «Баку-Тбілісі-Джэйхан», а затым у Эўропу на танкерах, піша мясцовае выданьне G4Media.
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы заявіла, што іншаземцаў, якія парушалі закон падчас канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа 9 жніўня, могуць дэпартаваць.
Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым з сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што галоўная мэта яго маючых адбыцца перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — спыніць вайну ва Ўкраіне.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц анансаваў анлайн-перамовы з Дональдам Трампам і Ўладзімірам Зяленскім 13 жніўня — за два дні да заплянаванай сустрэчы Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы, піша DW.
У Гішпаніі ліквідавалі сетку, што вырабляла да 8 мільёнаў кантрафактных цыгарэт у дзень. Праваахоўнікі затрымалі 21 гішпанца і вызвалілі 18 замежнікаў — беларусаў, кітайцаў і віетнамцаў.
Да апошняга пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучылася восем краін па-за ім: Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна, паведамляе прэс-служба Эўрапейскай Рады.
МЗС Азэрбайджана ўпершыню апублікаваў тэкст парафіраванага мірнага пагадненьня паміж Баку і Ерэванам, які складаецца з 17 пунктаў.
Польская пракуратура перадала ў суд справу супраць грамадзяніна Беларусі Арцёма К., якога абвінавацілі ў няўдалай спробе шпіянажу для беларускіх спэцслужбаў.
Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакумэнты, выдадзеныя ў часы СССР — цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Пра гэта піша Devby. io са спасылкай на беларускія тэматычныя чаты.
Варшаўская паліцыя паведаміла, што 9 жніўня на канцэрце беларускага рэпэра Макса Каржа затрымала 109 чалавек «за шматлікія правапарушэньні і злачынствые».
Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім?
Размова пра Анаса Джамаля аль-Шарыфа, які быў вядомай асобай у сацыяльных сетках і раней, як паведамлялася, атрымліваў пагрозы.
Губэрнатар Ніжагародзкай вобласьці Глеб Нікіцін заявіў аб пацэльваньні ўкраінскіх бесьпілётнікаў па двух прамысловых зонах у рэгіёне.
Экс-палітзьняволеная мяркуе, што гэты жэст сьведчыць пра артыста больш, чым многія артыкулы.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні Ўкраіне гуманітарнай дапамогі на 2 мільёны даляраў.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў ліпені вырасьлі на 0,2%, а інфляцыя з пачатку году склала 7,6%.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў выдзеліць сродкі на аплату расходаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па зносе аварыйнага будынку колішняга цэху апрацоўкі плёнкі і ўтылізацыі будаўнічых адыходаў з рэкультывацыяй зямлі.
Міхаіла, які з 2016 года жыве ў Грузіі, і ў якога беларускі пашпарт скончыўся ў 2020-м, у ліпені зьмясьцілі ў міграцыйную турму. Пасьля ўмяшальніцтва праваабаронцаў яго выпусьцілі, але шансаў атрымаць міжнародную абарону ў яго мала.
11 жніўня Белгідрамэт папярэдзіў аб магчымым узмацненьні ветру на ўсходзе краіны — парывамі да 15-18 м/с.
У Аб’яднаным пераходным кабінэце паведамілі аб новых прызначэньнях прадстаўнікоў у пытаньнях эканомікі, нацыянальнага адраджэньня і ва Ўкраіне.
Зь пікавага пэрыяду, які прыпаў на пачатак 2024 году, колькасьць легалізаваных у Літве беларусаў скарацілася на 10 205 чалавек.
Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы не стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы ня стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
Лукашэнка даў інтэрвію журналісту амэрыканскага часопіса Time. Валер Карбалевіч аналізуе сэнсы гэтай размовы, а таксама робіць высновы з нагоды пяцігадовага юбілею пасьля падзей 2020 года – чаму рэвалюцыя, якая не перамагла, прывяла да рэакцыі і як гэта ўплывае на сёньняшнюю Беларусь.
У курортных паселішчах Затока і Караліна-Бугаз за адзін дзень падарваліся ў моры тры чалавекі — жанчына і два мужчыны.
Амэрыканскі астранаўт Джым Ловэл, камандзір легендарнай місіі Apollo-13, памёр на 98-м годзе жыцьця, паведаміла NASA.
Двое жыхароў Стаўрапольскага краю, раней судзімыя за цяжкія злачынствы і амніставаныя за ўдзел у вайне супраць Украіны, учынілі новае злачынства.
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвію журналісту амэрыканскага часопіса Time Сайману Шустэру, спрабуючы прадставіць сябе пасярэднікам паміж ЗША і Расеяй. Валер Карбалевіч аналізуе сэнсы гэтай размовы.
Увечары 8 жніўня на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся несанкцыянаваны сход фанатаў беларускага рэпэра Макса Каржа.
Загрузіць яшчэ