«Кожны, хто парушыў закон на гэтым канцэрце, будзе пакараны. Калі паводзіны асобаў сьведчаць пра тое, што яны могуць зноў парушыць закон у Польшчы, мы абавязкова распачнём працэдуры іх высылкі ў краіну, адкуль яны прыбылі», — цытуе кіраўніка ведамства Марціна Кервіньскага interia.pl.
На канцэрце «за шматлікія правапарушэньні і злачынствы» 109 чалавек, паведаміла раней паліцыя.
Прычыны — ад захоўваньня наркотыкаў і піратэхнікі да нападу на ахову і пранікненьня ў зону, куды не было квітка.
50 чалавек аштрафавалі на больш як $3 тысячы ў пераліку, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд.
Пад увагай паліцыі таксама лёзунгі, абуральныя для палякаў, што былі на канцэрце. Пакуль яна выяўляе датычных да іх асобаў, а пракуратура вызначаецца, ці ёсьць у гэтым злачынства.
Фанаты ладзілі шумныя сьвяткаваньні ўвечары за дзень да канцэрту і пасьля выступу. Затрыманьні былі ў абодвух выпадках, у тым ліку за захоўваньне наркотыкаў.
Макс Корж падзякаваў гораду і прыхільнікам за «магутную падтрымку», але пра інцыдэнты не ўзгадаў.
Форум