Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя з працоўнага рабства ў Гішпаніі беларусы хочуць вярнуцца дамоў


Аўтамабіль гішпанскай паліцыі, ілюстрацыйнае фота
Аўтамабіль гішпанскай паліцыі, ілюстрацыйнае фота

У Гішпаніі ліквідавалі сетку, што вырабляла да 8 мільёнаў кантрафактных цыгарэт у дзень. Праваахоўнікі затрымалі 21 гішпанца і вызвалілі 18 замежнікаў — беларусаў, кітайцаў і віетнамцаў, паведаміла 8 жніўня okdiario.com.

Іх падманам завезьлі ў Гішпанію, паабяцаўшы ў фэйсбуку працу на будоўлі з заробкам 2,5–3 тысячы эўра.

Замест гэтага іх больш за сто дзён трымалі бяз сувязі з роднымі, прымушалі працаваць па 12 гадзін на содні ў антысанітарных умовах і без аплаты.

Беларусы і кітайцы сказалі прадстаўнікам улады, што хочуць вярнуцца ў свае краіны. Віетнамцы ж папрасіліся застацца ў Гішпаніі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 жніўня заявіла, што дапаможа беларусам, калі ў гэтым будзе патрэба, перадае БелТА.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG