Даты дня
75 гадоў таму, 12 жніўня 1950 году нарадзіўся беларускі паэт Леанід Галубовіч. Аўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасьць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасьць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініятураў «Зацемкі зь левай кішэні» (1998). У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары», за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара».
12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.
12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.
Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.
Ад пачатку беларускамоўныя артыкулы пісалі клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.
Таксама ў гэты дзень
1383 — войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняло Трокі і атачыла Вільню.
1399 — бітва на рацэ Ворскле, войскі Залатой Арды разьбілі армію ВКЛ.
1654 — бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Юрыем Барацінскім і Якавам Чаркаскім.
1794 — капітуляцыя Вільні перад расейскімі войскамі.
1817 — Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1851 — Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынахад швейнай машынкі.
1914 — на пачатку Першай усясьветнай вайны Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне.
1952 — у Маскве расстралялі 13 габрэйскіх інтэлектуалаў.
1953 — у СССР правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.
1981 — у продаж паступіў першы пэрсанальны кампутар.
2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры.
У гэты дзень нарадзіліся
1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ад 1950 г. жыў у ЗША.
1893 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзеяч, пісьменьнік, бібліёграф.
1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Чыкага.
1917 — Ціхан Кісялёў, савецкі партыйны дзеяч, быў першым сакратаром ЦК КПБ (1980—1983).
1930 — Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч вугорскага паходжаньня.
1948 — Алесь Зайка, беларускі краязнавец.
У памяці
1938 — Пётар Мятла, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох.
1953 — Самуіл Кастравіцкі, польскі і беларускі вайсковы дзяяч.
1992 — Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП, настаўнік, вязень ГУЛАГу, сын Антона Луцкевіча.
Форум