Мэдыкі нярэдка параўноўваюць інсульт з «чалавечай катастрофай». У выніку гэтага вострага парушэньня мазгавога кровазвароту ня проста гінуць пэўныя лякальныя ўчасткі мазгавых тканак, але, як правіла, назіраецца разбурэньне і нават сьмерць усёй сыстэмы чалавечага арганізму, якой кіруе мозг.