Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаныя ў лютаўскім нумару тыднёвіка «Reader’s Digest».
Бялок дапамагае пераканаць ваш мозг і страўнік, што яны добра сілкуюцца і задаволеныя.
Праігнаруйце бялок, і пачуцьцё голаду можа прывесьці вас да пакуначку бульбяных чыпсаў, кажа доктар мэдыцыны Марк Хайман. У нядаўнім дасьледаваньні добраахвотнікі, чыё штодзённае спажываньне бялку ўпала ніжэй за 15 адсоткаў ад агульнай колькасьці калёрый, былі галоднымі пасьля сьняданку і зьядалі больш ежы на працягу дня, чым тыя, у каго колькасьць бялку перавысіла гэтую лічбу.
Важны момант: не пакідайце «бялковую норму» на абед. Доктар Хайман зьвяртае ўвагу, што асноўную долю бялку трэба спажываць у першай палове дня.
Найбольш даступная форма бялку – яйкі ўкрутую.
Доктар Марк Хайман, аўтар кнігі, прысьвечанай праблеме наяўнасьці цукру ў крыві, прызнаны наватар у сыстэме функцыянальнай мэдыцыны і мае свой вэб-сайт.