Здаровыя людзі могуць працягваць весьці актыўнае сэксуальнае жыцьцё ў свае 70, 80, а то і 90 гадоў. І гэта дапамагае ім выглядаць і адчуваць сябе маладымі.
Некаторыя ўзроставыя фізыялягічныя зьмены ў арганізьме непазьбежныя. Першым крокам да падтрыманьня актыўнага, насычанага пачуцьцямі сэксуальнага жыцьця зьяўляецца веданьне і падрыхтаванасьць да гэтых фізыялягічных зьменаў.
Чаго чакаць?
І мужчыны і жанчыны сталеюць і з узростам пачынаюць заўважаць, што нешта зьмяняецца. Да прыкладу, ім патрабуецца ўсё больш часу для сэксуальнага ўзбуджэньня.
Адной з самых вострых праблемаў зьяўляецца страх мужчынаў, што з узростам яны больш ня змогуць задавальняць партнэра з прычыны эрэктыльнай дысфункцыі. Насамрэч, перадумовы эрэктыльнай дысфункцыі хаваюцца не ва ўзросьце, а ў агульным стане здароўя мужчыны. Сярод прычынаў, якія могуць выклікаць зьніжэньне сэксуальнай актыўнасьці, можа быць павелічэньне прастаты, зьніжэньне ўзроўню тэстастэрону, дыпрэсіі і стрэсы.
Але гэта ня значыць, што блізіцца фінал вашага сэксуальнага жыцьця. Дасьледаваньні паказваюць, што 7 з 10 здаровых мужчынаў у веку 70 гадоў маюць сэкс раз на тыдзень, і шмат хто за 80, 90, і нават 100 гадоў не забыўся, як гэта робіцца.
Памятайце, што здаровы сэкс для вас і вашага партнэра — гэта цалкам індывідуальны досьвед. Няма і ня можа быць нейкае нормы ўзроўню, частаты і глыбіні сэксуальнай актыўнасьці для кожнага полу і ўзросту, бо ўсе людзі розныя і маюць прыватныя схільнасьці і звычкі. Калі вас не цікавіць сэкс у пэўны пэрыяд вашага жыцьця, і гэта ня шкодзіць вашым дачыненьням, значыць гэта норма для вас.
Узроставыя зьмены:
1. Маруднае ўзбуджэньне. З узростам мужчыну патрабуецца ўсё больш часу, каб адрэагаваць на сэксуальную стымуляцыю. Аднак гэта ня сьведчыць пра страту цікавасьці да сэксу ці канкрэтнага сэксуальнага партнэра. Каб пазьбегнуць непаразуменьня, будзьце адкрытыя да шчырай размовы.
Што вы можаце зрабіць?
Ня біце посуд. Проста будзьце цярплівыя і вынаходлівыя ў прэлюдыі, вывучайце цела адно аднаго, цалуйце, пагладжвайце, лашчыце, рабіце эратычны масаж.
Калі ж вы рэгулярна ня можаце дасягнуць узбуджэньня, пракансультуйцеся з вашым лекарам. Ён дапаможа высьветліць, у чым прычына гэтай праблемы.
2. Слабая эрэкцыя. Многія мужчыны заўважаюць, што з часам эрэкцыя становіцца слабейшай, чым была ў маладыя гады. Яна ўжо не такая трывалая, і эякуляцыя адчуваецца ня так востра, як раней. Гэта адбываецца часткова праз няразьвітасьць цягліцаў тазавага дна, якія адказваюць за прыліў крыві да геніталіяў, якасьць эрэкцыі і аргазму.
Што вы можаце зрабіць?
Займайцеся сэксам зранку, калі эрэкцыя больш верагодная і трывае даўжэй, чым на зыходзе дня. Памятайце таксама, што апрача вагінальнага сэксу, існуюць іншыя віды дасягненьня асалоды. Трэніруйце цягліцы тазавага дна пры дапамозе практыкаваньняў Кегеля (http://www. svaboda. org/content/article/24510120.html )
3. Доўгія перапынкі паміж сэксуальнымі актамі. Для старэйшых мужчынаў патрабуецца большы пэрыяд для аднаўленьня паміж сэксуальнымі актамі.
Што вы можаце зрабіць?
Калі ваш партнэр мае патрэбу ў задавальненьні, а вы не гатовы, паспрабуйце дапамагчы партнэру дасягнуць жаданага спосабам, які не патрабуе эрэкцыі. Гэта можа быць аральны сэкс ці мануальная стымуляцыя.
Што б вы ні рабілі, не зацыклівайцеся на вашай сэксуальнай няздатнасьці. Гэта нармальныя зьмены, якія прыходзяць з узростам. Галоўнае, пераканайце партнэра, што гэтыя зьмены — фізыялягічныя, і зусім не адлюстроўваюць стан пачуцьцяў паміж партнэрамі.
Жанчыны часта асацыююць узрост з заняпадам сэксуальнага жыцьця. Аднак досьледы паказваюць, што пасьля мэнапаўзы — бяз рызыкі зацяжарыць — некаторыя жанчыны пачынаюць атрымліваць большую асалоду ад сэксу, чым у маладосьці.
Аднак падчас мэнапаўзы многія жанчыны адчуваюць дыскамфорт ці нават боль падчас палавога акту. Гэтага лёгка пазьбегнуць.
Узроставыя зьмены:
1. Вагінальная сухасьць. Падчас і пасьля мэнапаўзы зьніжаецца ўзровень эстрагену, які адказвае за вагінальную змазку. У такіх умовах палавы акт можа выклікаць пацёртасьці і нават крывацёк. Натуральна, некаторыя жанчыны ў такім стане пазьбягаюць сэксу.
Што можна зрабіць?
Ужывайце любрыканты на воднай аснове, якія ўвільгатняюць вагіну, ня шкодзяць ужываньню прэзэрватыва і прадаюцца без рэцэпту.
2. Маруднае ўзбуджэньне. З узростам жанчыне таксама патрабуецца большы час на ўзбуджэньне, і нават любрыканты не дапамагаюць дасягнуць тае змазкі, якая лёгка зьяўлялася ў маладосьці.
Што вы можаце зрабіць?
Ня кідайцеся ў сьлёзы. Будзьце цярплівыя і адводзьце больш часу на прэлюдыю. Не забывайцеся ўжываць любрыкант і падчас сэксу.
Насамрэч, цярпеньне, фантазія і шчырыя гутаркі паміж партнэрамі дапамогуць даць рады ўсім праблемам, якія з гадамі ўрываюцца ў ваша сэксуальнае жыцьцё.

Зьмены мужчынскага арганізму

Зьмены жаночага арганізму