Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс дапамагае змагацца са стрэсам


У вас пацеюць далоні, трасуцца калені, перасмыкаюцца вусны падчас выступлення? Ключ да кантролю над вашымі нэрвамі можа быць схаваны пад коўдрай.

Згодна з апошнімі дасьледаваньнямі, сэкс перад стрэсавай сытуацыяй, такой як, напрыклад, публічная прамова ці прафэсійнае сумоўе, можа ў значнай ступені аслабіць хваляваньне. Супакойвальны эфэкт можа трываць цэлы тыдзень.

Цікава, як жа навукоўцы вымералі ўплыў сэксу на стрэс? Невялікай групе людзей было прапанавана штодзень на працягу двух тыдняў занатоўваць ўсе віды сваёй сэксуальнай актыўнасьці. Падчас стрэсавай сытуацыі, а менавіта публічнага выступу, ва ўсіх удзельнікаў экспэрымэнту замяраўся артэрыяльны ціск. Дадзеныя былі прааналізаваны ў адпаведнасьці з занатоўкамі сэксуальнай актыўнасьці інфармантаў і была выведзены заканамернасьці ўплыву розных відаў сэксуальнай актыўнасьці на артэрыяльны ціск.

Паводле вынікаў дасьледаваньня, людзі, якія напярэдадні мелі полавы кантакт, былі больш стрэсаўстолівыя, іх ціск прыходзіў у норму нашмат хутчэй, чым у тых удзельнікаў, якія мелі нейкія іншыя формы сэксуальнай актыўнасьці. А тыя, хто ўстрымаўся ад усякіх сэксуальных праяваў, у выніку найцяжэй спраўляліся з ціскам у стрэсавай сытуацыі.

Як жа сэкс дапамагае пераадолець хваляваньне? Прычына ў аксытацыне, сэксуальным гармоне, які вылучаецца падчас полавага акту, дадае ўпэўненасьці ў сабе і сваіх сілах.

Аднак сэкс ня зводзіцца выключна да антыдэпрэсанту, вучоныя да гэтай пары вывучаюць уплыў сэксу на паводзіны людзей. Сэкс ня мусіць станавіцца самамэтай ва ўцёках ад стрэсу, асабліва, калі ён шкодзіць вашаму здароўю. Толькі здаровыя і бясьпечныя міжполавыя стасункі, якія суправаджаюцца шчырымі пачуцьцямі, прыносяць фізычнае і маральнае задавальненьне, пазытыўна ўплываюць на іншыя бакі вашага жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG