У Беларусі далёка ня кожная сям’я ў стане наняць сядзелку для такога чалавека, ня кожны прафэсійна заняты сямейнік гатовы ахвяраваць дзеля яго сваёй працай. Нярэдка старых проста замыкаюць на цэлы дзень у хатах. У выніку старыя могуць забывацца закрыць ваду ці газ, увогуле кватэру.
Такія прыкметы ў паводзінах старых людзей сьведчаць пра вельмі сур’ёзную хваробу, якая называецца старэчай дэмэнцыяй або маразмам. Яна характарызуецца істотнымі збоямі пэўных падсыстэмаў арганізму ў нэрвова-псыхічнай сфэры. Дынаміка росту хваробы тлумачыцца павелічэньнем працягласьці жыцьця чалавека і выклікае вялікую заклапочанасьць сярод адмыслоўцаў ва ўсім сьвеце.
Згодна з апублікаваным гэтымі днямі ў Жэнэве дакладам Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя (УААЗ), цяпер на Зямлі з дэмэнцыяй жывуць каля 35,6 мільёнаў чалавек. Мяркуецца, што да 2030 году гэта колькасьць падвоіцца (65,7 млн.), а да 2050 больш чым патроіцца (115, 4 млн.).
Экспэрты УААЗ адзначаюць, што больш за палову (58%) такіх хворых пражывае ў краінах зь нізкім і сярэднім узроўнем даходаў.
Калі ўзяць Беларусь, то тут дынаміка старэньня больш хуткая чым ва ўсім сьвеце у цэлым. Паводле статыстыкі, колькасьць пажылых людзей ў краіне набліжаецца да колькасьці дзяцей (асобы старэйшыя за 65 складаюць 13,8% насельніцтва, а дзеці да 16 гадоў — 16 %. Розьніца паміж абодвума гэтымі паказчыкамі з кожным годам памяншаецца). Гэта значыць, што праблема дэмэнцыі надзвычай актуальная, а неадэкватныя старыя неўзабаве могуць стаць свайго роду візытоўкай Беларусі.
У якасьці найбольш сур’ёзнай праблемы ў барацьбе з хваробай называецца адсутнасьць раньняй дыягностыкі. Як адзначае памочнік Генэральнага дырэктара па неінфэкцыйных хваробах і ахове псыхічнага здароўя ЎААЗ д-р Алег Часноў, «найчасьцей дыягназ выстаўляецца на адносна позьняй стадыі захворваньня.
«Мы павінны павялічыць нашы магчымасьці ў раньнім выяўленьні дэмэнцыі і аказваць неабходную мэдычную ды сацыяльную дапамогу. Зрабіць у гэтым напрамку можна нямала», кажа экспэрт.
Другой праблемай, зьвязанай з гэтай хваробай ёсьць дагляд. У большасьці краінаў сьвету гэта вырашаецца нефармальна. За старымі даглядаюць сваякі — жонкі, непаўналетнія дзеці, іншыя сямейнікі. Як адзначаецца ў дакладзе, «назіраючы штодня за псыхічнымі трывогамі ды расстройствамі старых, даглядаючы іх, больш маладыя сваякі самі часта страчваюць здароўе. Нярэдка яны эмацыйна ды псыхічна пакутуюць з-за таго, што з-за старога былі вымушаныя сысьці з працы або трапіць пад скарачэньне на службе».
У дакладзе ўтрымліваюцца рэкамэндацыі ў пытаньнях паляпшэньня падтрымкі людзей з дэмэнцыяй і таксама тых, хто за імі даглядае.