Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 харчовых прадуктаў, якія зьмяншаюць боль


Ці можна знайсьці збаўленьне ад болю ў сваёй талерцы? Тое, што вы ясьцё, можа дапамагчы альбо нашкодзіць. Вось 8 харчовых прадуктаў -- стратэгія, як пазбавіцца ад хранічнага болю.

1. Выбірайце цэльнае зерне. Яно багатае клятчаткай, дапамагае рэгуляваць вагу. Зьяўляецца добрай крыніцай магнію, які, як паказваюць дасьледаваньні, зьмяншае сутаргі ў цягліцах. Атрымлівайце асалоду ад шырокай разнастайнасьці цэльназерневага хлебу.

2. Уключыце ў свой рацыён болей ласося. Гэтая рыба багатая тлустымі кіслотамі Амега-3, а таксама гэта выдатная крыніца іншага патэнцыйнага зьнішчальніку болю — вітаміну D.

3. Аліўкавы алей – гэта вадкае золата, калі справа даходзіць да барацьбы з болем. Гэты эліксір багаты поліфэнолам, антыаксыдантам, які дапамагае зьменшыць агульны боль. Акрамя таго, аліўкавы алей замяняе масла, якое ўтрымлівае шмат насычаных тлушчаў. Гэта выдатна, таму што занадта шмат насычаных тлушчаў у рацыёне падрываюць трываласьць касьцей і выклікаць боль. Але ўжывайце яго з розумам. Аліўкавы алей мае 120 калёрый у сталовай лыжцы.

4. Некаторыя спэцыі маюць патэнцыйныя абязбольваючыя ўласьцівасьці. Гаворка ідзе пра імбір і куркуму. Імбір утрымлівае шмат рэчываў, якія маюць анальгетычныя ўласьцівасьці асьпірыну ці ібупрафэну. Куркума – вострая прыправа, якая выкарыстоўваецца ў індыйскай і тайскай кары – утрымлівае куркумін, які можа дапамагчы спыніць боль у зародку. Калі наступным разам адчуеце сябе нездаровым, выпіце кубак імбірнага чаю.

5. Ужывайце сакавітыя трускаўкі ў сэзон ці замарожаныя. У іх багата вітаміну С, антыаксыданту з магутнымі анальгетычнымі ўласьцівасьцямі.

6. Ужывайце больш шпінату ці рукалы, багатых на вітамін D, рэчыва з патэнцыялам заспакоіць боль. Паводле некаторых дасьледаваньняў вітамін D таксама дапамагае захаваць моцныя косткі і здаровыя суставы.

7. Ці можа ёгурт і іншыя малочныя прадукты аслабіць боль? Не наўпрост, але яны ўтрымліваюць кальцый і вітамін D, які можа адыгрываць пэўную ролю ў памяншэньні хранічных боляў. Такім чынам, загрузіце прадуктовы кошык смачнымі, сьметанковымі (але зь нізкім утрыманьнем тлушчу) малочнымі прадуктамі, узбагачанымі вітамінам сонечнага сьвятла.

8 Ці можа келіх віна супакоіць нездаровыя суставы і цягліцы? Гэта можа дапамагчы. Рэсвэратрол у віне, вінаградзе і вінаградным соку можа мець болесуцішальнае дзеяньне, падобнае на асьпірын. Экспэрты рэкамэндуюць ня больш за адзін штодзённы келіх віна для жанчын. Мужчыны могуць выпіць яшчэ па адным. І не забывайце: рэсвэратрол утрымліваецца і ў чырвоным вінаградзе, і ў вінаградным соку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG