У сьвеце адбываюцца вялікія перамены, і іх ініцыюе адміністрацыя Трампа. Як на гэтыя падзеі рэагуюць улады Беларусі? Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе падзеі тыдня
12 лютага на волю выйшаў журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык. Гэта стала магчымым дзякуючы намаганьням адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Андрэй расказаў, як адбывалася ягонае вызваленьне і сустрэча зь сям’ёй.
Як запісваюць прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк, якая правяла 4 гады за кратамі,
Зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца і шматдзетную маці Алену Маўшук. Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамэну ЗША.
Увечары 6 лютага былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, упершыню за доўгі час змагла ўбачыць і абняць родных. На вакзале у Вільні яе сустрэлі муж Андрэй Шарэнда, сын і неабыякавыя беларусы. Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла прысутных воклічам «Жыве Беларусь!».
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Беларусы ад несвабоды і беднасьці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў – грамадзяне Расеі. Сёньня мы раскажам пра 5 асноўных прычынаў, чаму ім падабаецца Беларусь.
Лукашэнка асабліва не хавае, што ягоная перамога — гвалтоўная. Але ён ня лічыць гэта недахопам. Паводле ягонага ўяўленьня, гвалт — гэта паказьнік сілы, прыкмета моцнага палітыка. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў? Разважае палітычны аглядальнік свабоды Валер Карбалевіч
Лукашэнка сабраў у нядзелю замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў і вось, што ў рэальнасьці.
8 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі. Журналіст Віталь Цыганкоў успамінае гісторыю і ўсе акалічнасьці прэзыдэнцкай кампаніі, якая ня мела ніякай інтрыгі і нічога не вырашала.
Лукашэнка прыйшоў галасаваць з сынам і сабакам і правёў пяцігадзінную прэс-канфэрэнцыю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе дзень выбараў у Беларусі.
За 31 год ва ўладзе Лукашэнка абяцаў беларусам многае. Ужо ў нядзелю яго чарговы раз абвесьцяць пераможцам так званых выбараў. Праўладныя сацыёлягі ўжо нават агучылі, колькі прыблізна галасоў атрымае Лукашэнка.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася ад атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022-га спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, потым паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але ў гэтай гутарцы «Белсату» прысьвечанае толькі адно — першае — пытаньне. Рамашэўская-Гузы — гэта таксама вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1980-я гады.
Нядаўна беларусам паказалі людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня, падчас так званых выбараў прэзыдэнта. Вы маглі гэтых “выбараў” і не заўважыць, таму сьцісла тлумачым вам абстаноўку.
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі – «Маратон адзінства».
Аўтары фільму «Адзін з нас» асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага.
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца. Абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні?
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру ва Ўкраіне? Адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится», «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць “Свабоды” – беларускі стэндап-комік Дзьмітры Нарышкін.
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія – не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць грамадзка-палітычныя вынікі 2024 году і дае свой прагноз на 2025-ы.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае паліталягіня Роза Турарбекава.
Многія беларусы ведаюць мэм пра «чай з малінавым варэньнем». Гэта была рэпліка Лукашэнкі на анонс жорсткага пытаньня ад польскага журналіста ў 2015 годзе. На той сустрэчы прысутнічала і Арлета Бойкэ, тагачасная карэспандэнтка польскай грамадзкай тэлевізіі TVP.
Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе? Пра гэта мы пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака.
Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Падсумоўваем вынікі 2024 у мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка аналiтычнага выданьня Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну.
Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 гадоў свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Што азначае гэты візыт, тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце?
Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Ідзе барацьба за розумы маладых беларусаў. Ужо некалькі гадоў рэжым у Беларусі спрабуе стварыць сетку праўладных блогераў, у якой ня будзе месца разброду і шатанію. Дзеля гэтага яны правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў.
Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.
Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету.
Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў.
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй, раўназначнай ядзернай. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі, і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне. Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце гаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Што азначае плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году на просьбу Лукашэнкі — камэнтуе Валер Карбалевіч.
У Беларусі новы міністар культуры - Руслан Чарнецкі. Гэта актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў. А яшчэ і танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак. Прызначаючы Чарнецкага на пасаду, Лукашэнка сумняваўся -- ці зможа ён усім гэтым кіраваць .
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? І якія вынікі другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху? Адказвае кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. Ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў.
Загрузіць яшчэ