Навінаў занадта шмат. Яснасьці вельмі мала. «ПіК Свабоды» на YouTube дапамагае аддзяліць важнае ад інфармацыйнага шуму. Штодня мы адбіраем для вас галоўныя навіны і тлумачым іх. Гэта гісторыі, якія найбольш хвалююць беларусаў.
Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году.
Палітвязьні паміраюць у беларускіх турмах і пасьля вызваленьня. Чаму гэта адбываецца і хто нясе адказнасьць? У першым эпізодзе другога сэзону «Архіпэляг БЕЛАГ» былыя вязьні, праваабаронцы, турэмны лекар і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі расказваюць пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі.
Ліна Цапава – фотамастачка, мадэль і публічная асоба. У новым выпуску «Канапы» гаворым пра аголенае цела і беларускія табу, сэкс і адносіны, ню-фатаграфію, OnlyFans, знаёмствы ў Tinder і пра тое, чаму беларусам усё яшчэ няпроста адкрыта размаўляць пра інтымнае.
Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе ШІ-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю, і дае параду беларускім дыпляматам.
Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей — грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.
Беларусаў зноў палохаюць вайной. Лукашэнка кажа пра пагрозу з Захаду, прапагандысты — пра рыхтаваньне нападу, а ў Беларусі праходзяць вучэньні з імітацыяй ужываньня ядзернай зброі.
Сьвятлана Ціханоўская называе свой будучы візыт у Кіеў гістарычным і кажа, што хоча абмеркаваць з украінскім кіраўніцтвам праблемы беларусаў, якія жывуць і ваююць там. Яна падкрэсьліла, што перамога Ўкраіны можа адкрыць для Беларусі «акно магчымасьцяў».
У Вільні адкрываецца інфармацыйны пункт Рады Эўропы для беларусаў.
Чаму Лукашэнка ўжо не застаецца на 9 траўня ў Менску, а едзе ў Маскву? Як парад у Расіі ператварыўся ў дэманстрацыю залежнасьці саюзьнікаў Крамля — і чаму ў гэты ж час Ерэван стаў новай дыпляматычнай сталіцай Эўропы? Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе галоўныя сыгналы тыдня.
Разьбяром мегапраекты Аляксандра Лукашэнкі – гучныя ідэі, у якія ўкладалі мільярды і абяцалі «прарыў». Порт у Расеі, мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі, «шаўковы шлях» з Кітаем, індустрыяльны парк «Вялікі камень», цэмэнтная галіна – праекты розныя, але фінал у многіх падобны.
Пра жыцьцё ў Варшаве, працу швачкай ў калёніі, дзяцей — у інтэрвію Радыё Свабода.
Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай Калядой пра Шагала, беларускія комплексы, культуру як брэнд, праблему «часткі Расіі» і тое, якой Беларусь можа стаць, калі пачне сама расказваць пра сябе.
Літоўская кампанія Sontransa страціла амаль увесь аўтапарк: грузавікі заблякаваныя ў Беларусі. Каб вярнуць машыны, патрэбна больш за 130 тысяч эўра — і частку тэхнікі ўжо прадаюць. Чаму ўлады Беларусі затрымалі фуры, як гэта зьвязана з санкцыямі і ці ёсьць шанец выратаваць бізнэс.
Украінская выведка папярэджвае: Крэмль можа выкарыстоўваць міграцыю расейцаў у Беларусь як інструмэнт уплыву. Але ёсьць нюанс. За апошнія дзесяцігодзьдзі колькасьць расейцаў у Беларусі не расла – яна зьмяншалася. Чаму так адбываецца і як працуе гэты парадокс – тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітры Семчанка, былы журналіст АНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, цкаваньне за «надта шчасьлівы» Instagram і як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца.
«Мы выходзім, бо нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць. Ніхто, акрамя нас саміх, беларусаў, свабоду за нас не здабудзе», — зьвярнулася да ўдзельнікаў Сьвятлана Ціханоўская.
25 сакавіка 1918 году Беларусь упершыню абвясьціла сваю незалежнасьць. Як выглядаў першы сьцяг незалежнай Беларусі? Якую пячатку насіла ў кішэні ўлада БНР? І ці былі ў беларусаў свае пашпарты яшчэ сто гадоў таму?
Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку дэфіцыт уласнай поп-індустрыі і расейскі кантэнт
Пасьля гібелі найвышэйшага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі дзяржаву ўзначаліў ягоны сын. Гэта зноў узьняло пытаньне, якое ўсё часьцей гучыць і ў Беларусі: што будзе, калі з Лукашэнкам нешта здарыцца? Ці магчымы сямейны транзыт улады?
Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван Прус і Глеб Сямёнаў, героі беларускага YouTube, зь якімі мы шчыра абмяркоўваем мову, «трушнасьць», расейскі кантэнт, беларускую ідэнтычнасьць.
Чаму адзін чалавек ужо тры дзесяцігодзьдзі раздражняе Аляксандра Лукашэнку мацней за дзясяткі іншых апанэнтаў? У верасьні 2025-га, калі з турмаў выпусьцілі 52 палітвязьні з умовай пакінуць Беларусь, Мікалай Статкевіч адзіны сказаў «не». Ня зьехаў. Не папрасіў літасьці. Не пайшоў на кампраміс.
Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу».
Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць.
У «пункт нязломнасьці» ў адным з двароў на левым беразе Кіева гараджанка Людміла прыйшла паесьці гарачага баршчу. У яе дома электрапліта, а сьвятло далі раніцай усяго на паўгадзіны. Гэты намёт паставілі беларускія валянтэры. Алена Жаркевіч зьехала зь Беларусі ва Ўкраіну ў 2020 годзе.
Алена Гнаўк – 68-гадовая актывістка з Пружанаў – правяла за кратамі амаль чатыры гады, з іх палову ў ШЫЗА і ПКТ. Яе судзілі чатыры разы, прызнавалі «экстрэмісткай», каралі за словы і перакананьні.
Год таму Лукашэнка зноў назваў сябе кіраўніком Беларусі і ў сёмы раз пакляўся «паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека». У гэты ж самы час беларусы працягвалі сядзець у турмах, зьяжджаць з краіны і жыць у страху.
Праваабаронца «Вясны» Ўладзь Лабковіч даў першае вялікае інтэрвію пасьля вызваленьня. Пяць гадоў турмы, этапы, ізалятары, поўная інфармацыйная блякада – і вяртаньне да жыцьця, дзе зь дзецьмі трэба наноў вучыцца быць разам.
Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі, праз якія прайшла сям’я палітвязьня. Як выхоўвала сына бяз мужа, тлумачыла дзіцяці праўду пра турму і вучыла жыць у стане пастаяннай небясьпекі.
Павал Севярынец выйшаў на волю пасьля пяці гадоў за кратамі. У вялікім інтэрвію Павал расказвае пра жыцьцё пасля вызваленьня, прэзыдэнцкія амбіцыі і гвалт 2020-га, ролю Пазьняка і Ціханоўскай і пра тое, што дапамагае трымацца: вера, мова і салідарнасьць.
Ён піў віскі з Озі Озбарнам, бываў на вясельлі Кім Кардаш’ян, а нядаўна ўздымаў тост за Лукашэнку – у прысутнасьці самога Лукашэнкі. Хто такі Джон Коўл і як адвакат, блізкі да Дональда Трампа, стаў ключавой фігурай у вызваленьні беларускіх палітвязьняў?Расказвае Дзьмітры Гурневіч
Беларускі праваабаронца і ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ўпершыню пасьля вызваленьня распавядае пра гады ў зьняволеньні, Нобэлеўскую прэмію і вайну ва Ўкраіне.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе вызваленьне беларускіх палітвязьняў, зьняцьцё санкцый з беларускага калію, і як зьменіцца расклад у беларускай апазыцыі.
Былы палітзьняволены, праваабаронца і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі пасьля вызваленьня і выдварэньня ў Літву прыехаў у Віленскі аэрапорт, дзе ўпершыню за тры гады сустрэўся са сваёй жонкай.
У Беларусі затрыманыя некалькі тысяч літоўскі грузавікоў. Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць і патрабуюць афіцыйных перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Літоўскія перавозьнікі выйшлі на пратэст у Вільні і просяць свае ўлады дапамагчы вырашыць праблему і вярнуць грузавікі дадому.
Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш.
Паветраныя ўдары, абстрэлы і гвалт — гэта М’янма, адна з самых ваенізаваных і небясьпечных краін сьвету. І менавіта сюды Лукашэнка прылятае не адзін, а разам з сынамі, пачынаючы сапраўднае сямейнае турнэ па «далёкай дузе». Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Гэтае пытаньне ўсё часьцей гучыць у беларускіх дыскусіях – як унутры краіны, так і ў дыяспары. Дык што здарылася? Каб разабрацца, журналіст Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў патрабаваньні беларусаў, ацаніў дзейнасьць Офісу, сабраў меркаваньні экспэртаў.
У дзень, калі Польшча адкрыла два памежныя пераходы з Беларусьсю, дзяржаўная беларуская прапаганда выбухнула радаснымі рэпартажамі і эўфарычнымі водгукамі. Уся гэтая раптоўная эўфарыя выглядае асабліва кантрасна на фоне папярэдніх гадоў, калі афіцыйная рыторыка пра Польшчу і Эўропу была зусім іншай.
Пасьля пратэстаў 2020 года ўлады распарадзіліся правесьці «поўны аналіз» школьных падручнікаў, і ў праграме для 10–11 клясаў зьявіўся новы курс – «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі». Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Грамадзкі актывіст і былы палітзьняволены Павал Вінаградаў у вялікім інтэрвію Свабодзе распавёў, як Лукашэнка стаў пацяреплым у ягонай крымінальнай справе, як турэмнікі выкарыстоўваюць «нізкі статус» супраць палітзьняволеных і чаму ён ня зьехаў зь Беларусі, нават калі мог.
Аляксандр Лукашэнка «ўручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат у колцы дроваў. Беларусь уцягнулася ў новы канфлікт зь Літвой і складаную гульню з ЗША. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра апошнія падзеі тыдня.
Беларусь – адзіная краіна ў сьвеце, дзе на дзяржаўным узроўні дагэтуль адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту. Не дэмакратыі, не незалежнасьці, а ўзброенага захопу ўлады ў суседняй імпэрыяй.Але давайце разьбярэмся, што ж насамрэч адбылося ў 1917-м.
Мэр Львова Андрэй Садавы адказаў на пытаньні Радыё Свабода аб тым, як зьмянілася стаўленьне яго да беларусаў за тры з паловай гады вайны, аб падтрымцы беларускай дыяспары ў Львове і ўшанаваньні памяці беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які чатыры з паловай гады правёў у турмах Беларусі за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі. Яму заставалася менш за тры месяцы да канца тэрміну, але 11 верасьня 2025 году яго вывезьлі з краіны.
Галоўным ідэолягам Менску стаў Аляксандар Лук’янаў – былы ратавальнік і кіраўнік БРСМ, гарачы прыхільнік Лукашэнкі. Яго арганізацыя трапіла ў 14-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу за «перавыхаваньне» украінскіх дзяцей. Сам Лук’янаў езьдзіў на акупаваныя тэрыторыі разам з Азаронкам.
Захад хацеў пакараць Лукашэнку санкцыямі і дапамагчы такім чынам беларусам. Але нешта пайшло не так. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, куды беларусы цяпер езьдзяць адпачываць.
Галоўны нацыянальны тэатар ператварылі ў пляцоўку для канцэртаў расейскай папсы і нават вясельных цырымоніяў.
Загрузіць яшчэ