Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Кэліэн Конўэй паведаміла ў твітэры пра станоўчы вынік тэсту на каранавірус. У мінулую суботу, 26 верасьня, яна была сярод тых, хто прысутнічаў у Ружавым садзе Белага дому на цырымоніі вылучэньня Эмі Коні Барэт на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША.