Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія дасьледчыкі ўсумніліся ў расейскай вакцыне


Група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб клінічных выпрабаваньнях расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі, апублікаваных нядаўна ў часопісе Lancet.

У адкрытым лісьце, падпісаным прафэсарамі шэрагу італьянскіх мэдычных факультэтаў, гаворыцца аб падазроным падабенстве зьвестак, атрыманых у выніку розных экспэрымэнтаў. У прыватнасьці, у 9 з 9 валянтэраў, якія ўдзельнічалі ў адным з экспэрымэнтаў з вакцынай, на працягу 21 дня з 28 тытры антыцелаў цалкам супадалі.

У многіх выпадках гаворка ідзе не аб раўнамерным роскідзе лічбаў — звычайнай карціне для клінічных дасьледаваньняў з удзелам некалькіх валянтэраў — а пра паўтарэньне адных і тых жа лічбаў у розных удзельнікаў экспэрымэнтаў. Аўтары ліста падкрэсьліваюць, што прадстаўленых зьвестак занадта мала, каб зрабіць якія-небудзь адназначныя высновы, аднак і наяўныя зьвесткі выклікаюць занепакоенасьць сваёй ненатуральнасьцю.

  • Расейская вакцына ад COVID-19, распрацаваная Навукова-дасьледчым цэнтрам эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Міністэрства аховы здароўя Расеі, была афіцыйна зарэгістраваная 11 жніўня, стаўшы тым самым першай зарэгістраванай вакцынай ад каранавірусу новага тыпу ў сьвеце. Аб рэгістрацыі абвясьціў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
  • Артыкул пра вынікі першых дзьвюх фаз клінічных выпрабаваньняў быў апублікаваны ў аўтарытэтным часопісе Lancet, што ў Міністэрстве аховы здароўя Расеі назвалі доказам якасьці вакцыны.
  • 8 верасьня стала вядома, што першая партыя расейскай вакцыны выпушчаная ў публічны абарот. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Расеі.
  • Старт масавай вакцынацыі ад каранавірусу ў Расеі прызначаны на кастрычнік 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG