Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея аднавіла авіязносіны зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея 21 верасьня аднавіла авіязносіны зь Беларусьсю, такое распараджэньне прыняў расейскі ўрад.

Першапачаткова палёты будуць выконвацца раз на тыдзень, зараз авіякампаніі распрацоўваюць графікі рэйсаў.

Уехаць у Расею змогуць грамадзяне Беларусі, а таксама асобы якія маюць пасьведчаньне на жыхарства ў Беларусі, а таксама дакумэнт, які пацьвярджае адмоўны тэст на COVID-19. Тэст мусіць быць зроблены не раней за 3 дні да рэйсу ў Расею.

Таксама чалавека папросяць запоўніць і аддаць на паветраным пункце пропуску самадэклярацыю аб стане здароўя. Мяркуецца, што такія анкеты можна будзе ўзяць на борце самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG