Чатыры штаты ЗША паведамілі ў пятніцу пра рэкордны дзённы рост колькасьці новых выпадкаў COVID-19, а краіна пераадолела мяжу ў 7 мільёнаў. Колькасьць памёрлых у сьвеце набліжаецца да 1 млн, паведамляе Reuters.
Эўропа
- Польшча паведаміла пра 1584 новыя выпадкі каранавірусу ў суботу, што блізка да рэкорднага ўзроўню пятніцы, заявіла міністэрства аховы здароўя. Гэта набліжае краіну да паўторнага ўводу абмежаваньняў.
- Штодзённы лік новых выпадкаў каранавірусу ў Расеі дасягнуў самага высокага ўзроўню ад 22 чэрвеня і склаў у суботу 7523, давёўшы іх агульную колькасьць да 1 143 571, паведаміла мэтавая група ў справе каранавірусу ў краіне.
- Украіна зарэгістравала рэкордныя 3833 выпадкі за апошнія 24 гадзіны, заявіла ў суботу Рада нацыянальнай бясьпекі. Гэта рэкорд у параўнаньні з папярэднім рэкордам у 3584 новыя выпадкі, зарэгістраваным 17 верасьня.
- Лік пацьверджаных выпадкаў у Нямеччыне павялічыўся на 2507 да 282 730, паказалі дадзеныя Інстытуту інфэкцыйных захворваньняў Робэрта Коха (RKI) у суботу. Колькасьць загінулых у гэтай краіне павялічылася на 9 да 9 452 чалавек.
- Штодзённая колькасьць новых выпадкаў каранавірусу ў Чэскай Рэспубліцы вырасла да 2 946 у пятніцу, што зьяўляецца другой па велічыні штодзённай колькасьцю, паводле Міністэрства аховы здароўя.
Амэрыка
- Згодна з абноўленымі дадзенымі міністэрства аховы здароўя, колькасьць пацьверджаных выпадкаў у Мэксыцы вырасла да 720 858 у пятніцу, а таксама зарэгістравана 75 844 загінулых.
- Урад Пэру ў пятніцу заявіў, што Пэру будзе імкнуцца да паступовага аднаўленьня сваёй эканомікі ў кастрычніку, дазволіўшы міжнародныя рэйсы ў краіны рэгіёну і большай колькасьці людзей у сваіх рэстаранах і крамах, пры ўмове, што колькасьць захворваньняў будзе зьніжацца.
Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён
- Інданэзія паведаміла пра 4 494 новыя выпадкі заражэньня каранавірусам у суботу, у выніку чаго агульная колькасьць выпадкаў дасягнула 271 339, як паказалі афіцыйныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя ў суботу.
- Мацерыковы Кітай паведаміў аб 15 новых выпадках COVID-19 25 верасьня ў параўнаньні з 8 выпадкамі, абвешчанымі днём раней, паведаміла ў суботу нацыянальнае ўпраўленьне аховы здароўя.
- Паўднёвая Карэя ў суботу паведаміла пра 49 новых выпадкаў унутранага каранавірусу, найменшую колькасьць выпадкаў, якія перадаюцца ўнутры краіны за 44 дні, а значыць, узмацненьне жорсткасьці правіл сацыяльнага дыстанцыяваньня прыносіць плён.
- Міністэрства аховы здароўя Філіпінаў ў суботу паведаміла пра 2 747 новых пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі і 88 дадатковых сьмяротных выпадкаў, у выніку чаго агульная колькасьць выпадкаў у краіне склала 301 256, зарэгістравана 5284 сьмерці.
Блізкі Усход і Афрыка
- Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані ў суботу ўпаўнаважыў правінцыі краіны ўводзіць карантын усюды, дзе неабходна, каб спыніць хуткі рост колькасьці новых выпадкаў.
Мэдычныя распрацоўкі
- Згодна з прамежкавым вынікамі, аднаразовая доза экспэрымэнтальнай вакцыны Johnson & Johnson выклікала моцны імунны адказ супраць новага каранавірусу ў клінічных выпрабаваньнях на раньняй і сярэдняй стадыі.
- Кітай заявіў, што САЗ дала яму згоду пачаць ўводзіць экспэрымэнтальныя вакцыны людзям; пакуль клінічныя выпрабаваньні працягваюцца. І Бразылія вырашыла далучыцца да глябальнага партнэрства ў справе вакцын COVAX.
Эканамічны уплыў
- Група 20 найбуйнейшых эканомік у пятніцу заявіла, што яны разглядаюць структурныя падыходы да доўгатэрміновага фінансаваньня разьвіцьцёвых краін, уключаючы разьвіцьцё ўнутраных рынкаў капіталу і стымуляваньне інвэстыцыяў у прыватны сэктар.
- Колькасьць смерцяў ад COVID-19 у Злучаных Штатах перавысіла 200 000, а значыць, роля эканомікі ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах можа стаць важнейшай.
- Mitsubishi Motors Corp будзе дамагацца добраахвотнага выхаду на пэнсію 500-600 супрацоўнікаў, пераважна мэнэджэраў у Японіі, зь сярэдзіны лістапада, каб скараціць выдаткі, паведамілі Reuters у суботу дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.