Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лячэбных установах Беларусі правядуць дасьледаваньні расейскай вакцыны ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі Дзьмітрый Піневіч і міністар аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка дамовіліся аб правядзеньні ў Беларусі клінічных выпрабаваньняў расейскай вакцыны ад каранавірусу, а ў далейшым — дасьледаваньняў у некалькіх лячэбных установах.

Гэта, на думку спэцыялістаў, дазволіць скараціць тэрміны збору неабходнай інфармацыі для рэгістрацыі вакцыны, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрствы аховы здароўя супрацоўнічаюць у арганізацыі ў Беларусі клінічных выпрабаваньняў і дзяржаўнай рэгістрацыі расейскай вакцыны Гам-КОВИД-Вак для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG