Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ не знайшоў падставы выдаць Беларусі «каранавірусны крэдыт»


Каранавірусная палата
Каранавірусная палата

Улады Беларусі не змаглі дамовіцца зь Міжнародным валютным фондам (МВФ) аб фінансавай падтрымцы ў сувязі з пагаршэньнем глябальнай эканамічнай сытуацыі і пандэміяй каранавірусу.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МВФ Джэры Райс на рэгулярным брыфінгу, піша ТАСС.

«У сакавіку Беларусь зьвярнулася да фонду, каб абмеркаваць магчымае прадстаўленьне экстранай дапамогі, але пагадненьне дасягнута не было. Мы не знайшлі спосабаў пераадолець істотныя рознагалосьсі адносна належных мераў рэагаваньня на цяперашнія цяжкасьці», — адзначыў прадстаўнік фонду.

Менск прасіў блізу 1 мільярда даляраў на барацьбу з наступствамі каранавірусу. Аднак кіраўніцтва МВФ неаднаразова адзначала, што падыходы беларускіх уладаў да праблемы не адпавядаюць існым выклікам.

Працяглы час Аляксандар Лукашэнка наогул называў хваробу «псыхозам», да карантыну так і не дайшло. Пры гэтым статыстыка хворых і сьмяротных вынікаў не выклікае даверу ні ўнутры краіны, ні за яе межамі.

Пазьней Лукашэнка заявіў, што «ня будзе выконваць ніякіх патрабаваньняў» МФВ, бо дадатковыя ўмовы, якія ня тычацца фінансавай часткі пагадненьня, непрымальныя. Але перамовы загадаў працягваць.

«Зьяўляюцца патрабаваньні: вы, маўляў, у барацьбе з каранавірусам у Беларусі рабіце, як у Італіі. А я не хачу, каб у Беларусі паўтарылася, як у Італіі. У нас свая краіна і свая сытуацыя», — абурыўся Лукашэнка, дадаўшы, што ні пад кога скакаць не зьбіраецца.

Але без выкананьня папярэдніх умоваў у МВФ не знайшлі падставаў, каб выдаць крэдыт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG