Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі расьце колькасьць новых выпадкаў каранавірусу: за суткі заразіліся 388 чалавек, 6 памерлі


Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 79.019, памерла 839 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі зафіксавана:

  • 388 новых выпадкаў заражэньня,
  • 6 сьмерцяў,
  • 252 чалавек паправіліся і выпісаныя.

Прырост новых выпадкаў інфэкцыі працягвае павялічвацца. 30 верасьня, паводле афіцыйнай статыстыкі, быў 371 новы выпадак і пяць сьмерцяў, яшчэ тыдзень таму, 23 верасьня — 253 новыя выпадкі і 5 сьмерцяў за суткі, а месяц таму, 1 верасьня — 119 новых выпадкаў і 5 сьмерцяў за суткі.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку эпідэміі COVID-19 у Беларусі паправіліся і выпісаныя 74 777 пацыентаў. Праведзена 1 877 440 тэстаў на каранавірус, у тым ліку за мінулыя суткі — 18.708.

Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку хворых па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Больш за 5 месяцаў міністэрства не праводзіць прэс-канфэрэнцыі па сытуацыі з каранавірусам у Беларусі.

1 кастрычніка ў Беларусі пачалася вакцынацыя добраахвотнікаў у рамках правядзеньня дасьледаваньня расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спадарожнік V».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG